Свята-Троіцкая царква (Падароск)
(Пасля перасылкі з Свята-Троіцкая царква, Падароск)
Свята-Троіцкая царква — праваслаўны храм у в. Падароск Ваўкавыскага раёна Гродзенскай вобласці. Знаходзіцца ў цэнтры вёскі.
Праваслаўны храм | |
Свята-Троіцкая царква | |
---|---|
52°58′52″ пн. ш. 24°37′02″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Вёска | Падароск |
Канфесія | Праваслаўе |
Епархія | Гродзенская і Ваўкавыская |
Благачынне | Ваўкавыскае |
Дата пабудовы | XVIII стагоддзе |
Стан | дзейнічае |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Гісторыя правіць
Храм пабудаваны ў XVIII стагоддзі з цэглы як касцёл, прыстасаваны пад царкву ў 1867 годзе. Царква адкрыта ў 1988 — 1990 гадах.
Архітэктура правіць
Помнік архітэктуры барока. Вырашана прамавугольным у плане пад 2-схільным дахам аб’ёмам, да якога з фасада далучана 2-ярусная званіца, з тыльнага боку — паўкруглая апсіда з бакавымі рызніцамі. Над шатром званіцы і алтарнай часткай узведзены цыбулепадобныя галоўкі. Фасады рытмічна расчлянёны арачнымі аконнымі праёмамі, крапаваны лапаткамі.
Літаратура правіць
- Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4
Спасылкі правіць
- Свята-Троіцкая царква (Падароск) на сайце Глобус Беларусі (руск.)
- Свята-Троіцкая царква (Падароск) на сайце Radzima.org