Свята-Троіцкая царква (Манастыр)
Свята-Троіцкая царква — праваслаўны храм, на ўзвышшы ў цэнтры в. Манастыр (Талачынскі раён, Віцебская вобласць). На аўтадарозе Сянно-Талачын.
Праваслаўная царква | |
Свята-Троіцкая царква | |
---|---|
54°35′13,72″ пн. ш. 29°44′26,8″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Пасёлак | Манастыр |
Канфесія | Беларуская праваслаўная царква |
Епархія | Віцебская і Аршанская епархія |
Дата пабудовы | 1890 год |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Гісторыя
правіцьПабудавана у 1890 годзе па кананічнай схеме. Пасля рэвалюцыі храм зачынілі. У 2000-я гады адрэстаўравалі.
Архітэктура
правіцьМае званіцу, бабінец, асноўны аб’ём і апсіду з прыдзеламі. У агульнай кампазіцыі будынка пануе шатровая двух’ярусная званіца. У першым, квадратным у плане ярусе зроблены галоўны ўваход, другі ярус васьмігранны, прарэзаны скразнымі арачнымі праёмамі-галаснікамі. Асноўны кубападобны аб’ём накрыты пакатым чатырохсхільным бляшаным дахам, на вяршыні якога ўзвышаецца цыбулепадобны купалок на васьмігранным драўляным барабане. Старажытнарускі каларыт архітэктуры надае будынку пластычны дэкор: аркатурныя з гіркамі падкарнізныя паясы па перыметры асноўнага аб’ёму, кілепадобныя броўкі над здвоенымі і адзінарнымі арачнымі вокнамі.
Літаратура
правіць- Кулагін, А. М. З архітэктурнага мінулага / А. М. Кулагін // Памяць : гісторыка-дакументальная хроніка Талачынскага раёна / рэдкал. І. П. Шамякін [і інш.]. — Мн., 1988. — С.43 — 45.
- Храм во имя Святой Троицы // Храмы и приходы Витебской православной Епархии Белорусской Православной Церкви : справочник / сост. А. Матвеев, Н. Дубенецкий. — Витебск, 2002. — С. 153—154.
- Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.
Спасылкі
правіцьСвята-Троіцкая царква (Манастыр) на Вікісховішчы |
- Свята-Троіцкая царква (Манастыр) на сайце Глобус Беларусі (руск.)
- Свята-Троіцкая царква (Манастыр) на сайце Radzima.org