Свята-Троіцкая царква (Псуя)

Свята-Троіцкая царква — мураваны праваслаўны храм у в. Псуя Глыбоцкага раёна Віцебскай вобласці. Знаходзіцца каля могілак.

Славутасць
Свята-Троіцкая царква
Псуя. Царква (02).jpg
55°12′55″ пн. ш. 28°09′28″ у. д.HGЯO
Краіна Flag of Belarus.svg Беларусь
Вёска Псуя
Канфесія БПЦ
Епархія Полацкая і Глыбоцкая епархія
Дата пабудовы 1995 год
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

ГісторыяПравіць

Пабудавана ў 1995 годзе з цэглы[1].

АрхітэктураПравіць

Вырашана 3 аб’ёмамі кубападобнай малітоўнай залы, квадратных у плане прытвора-званіцы і апсіды. 4-схільны дах цэнтральнага аб’ёму і 2-ярусная (васьмярык на чацверыку) зрубная званіца завершаны цыбулепадобнымі купаламі на гранёных барабанах. Сцены расчлянёны арачнымі аконнымі праёмамі. Перад храмам асобна пастаўлена 2-ярусная 4-гранная брама-званіца[2].

Зноскі

ЛітаратураПравіць

  • Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4

СпасылкіПравіць