Свята-Уладзімірская царква (Бронная Гара)
Свята-Уладзімірская царква — драўляны праваслаўны храм у вёсцы Бронная Гара Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласці.
Праваслаўны храм | |
Свята-Уладзімірская царква | |
---|---|
52°36′40″ пн. ш. 25°05′24″ у. д.HGЯO | |
Краіна |
![]() |
Вёска | Бронная Гара |
Канфесія | Праваслаўе |
Епархія | Бярозаўскае благачынне |
Будаўніцтва | 2009—2012 гады |
Стан | дзейнічае |
Гісторыя
правіць18 чэрвеня 2008 года, па багаславенні Іаана, епіскапа Брэсцкага і Кобрынскага, была арганізавана рэлігійная грамада.
У 2008 годзе была набыта хата[1]. Будаваць царкву пачалі ў 2009 годзе па благаславенні Уладыкі Іаана.
9 жніўня 2012 года епіскап Брэсцкі і Кобрынскі Іаан асвяціў новую царкву ў гонар святога Роўнаапостальнага князя Уладзіміра. Пабудавана царква дзякуючы намаганням настаяцеля Сакалоўскага і Браннагорскага прыхода протаіерэя Уладзіміра Сеня, ахвяраванням прыхаджан, а таксама спонсарскай дапамозе мясцовых прадпрыемстваў і прадпрымальнікаў[2].
Зноскі
Літаратура
правіць- Освящена новая церковь // Вечерний Брест. — 2012. — 13 августа.
- Синкевич, Н. Освящена новая церковь: [о храме в честь Равноапостольного князя Владимира в д. Бронная Гора] / Николай Синкевич // Маяк. — 2012. — 20 августа.