Бронная Гара
Бро́нная Гара́[1] (трансліт.: Bronnaja Hara, руск.: Бронная Гора) — вёска ў Бярозаўскім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Сакалоўскага сельсавета. Размешчана за 14 км на паўночны ўсход ад Бярозы, чыгуначная станцыя на лініі Брэст—Баранавічы.
Вёска
Бронная Гара
| ||||||||||||||||||||
Гісторыя
правіцьВядома ў XIX ст. У 1865 годзе тут быў адкрыты смолашкіпінарны завод. З 1915 года акупіраваны германскімі войскамі, з лютага 1919 года да ліпеня 1920 года і з жніўня 1920 года войскамі Польшчы.
З 1921 года ў складзе Польшчы, у 1924 годзе леснічоўка ў Лескаўскай гміне Косаўскага павета Палескага ваяводства. У 1930-я г. працаваў лесазавод.
З 1939 года ў БССР, з 1940 года ў Сакалоўскім сельсавеце. У 1940 годзе — леснічоўка, дзейнічала лесапілка.
У 1941—1944 гг. акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. У маі—лістападзе 1942 года ва ўрочышчы Бронная Гара гітлераўцы загубілі больш за 50 тысяч чал. У ліку ахвяр амаль усё насельніцтва Бярозы, грамадзяне некаторых еўрапейскіх краін, каля тысячы жыхароў самой Броннай Гары, знішчаныя як непажаданыя сведкі. Каб схаваць сляды сваіх злачынстваў, у сакавіку 1944 года нямецкія карнікі прыгналі 100 вязняў, якія 2 тыдні раскопвалі і палілі трупы, а потым самі былі расстраляны і спалены. У наваколлі дзейнічалі партызаны.
У 1945 годзе працавалі лесапілка, мэблевая арцель «Кастрычнік», з 1948 года кузня. Паводле перапісу 1959 годзе пасёлак і чыгуначная станцыя (1 будынак). Працавалі мэблевы ўчастак Бярозаўскага завода металаканструкцый, смолашкіпінарны завод (заснаваны ў 1865), лясніцтва, сярэдняя і муз. школы, 2 клубы, 2 бібліятэкі, дзіцячы сад і яслі, фельчарска-акушэрскі пункт, аддзяленне сувязі, З магазіны. Многія жыхары працавалі ў калгасе «33-я гадавіна Кастрычніка».
У 1994 годзе пабудаваны і ўведзены ў эксплуатацыю завод «Гідрашклоізол» з вытворчай магутнасцю 400 тыс. м² і гідрашклаізолу штогод — першая ў Беларусі вытворчасць бітумнапалімерных, дахавых і гідраізаляцыйных матэрыялаў.
Інфраструктура
правіцьПрацуюць сярэдняя школа, клуб, аддзяленне сувязі, фельчарска-акушэрскі пункт, дзіцячы сад, 3 магазіны.
Насельніцтва
правіцьСлавутасці
правіць- Абеліск, пастаўлены на ўшанаванне памяці ахвяр фашысцкага тэрору (1978, адноўлены ў 1994).
- Мемарыяльная дошка на будынку чыгуначнай станцыі, устаноўленая ў гонар аперацыі «рэйкавая вайна», якую партызаны брыгад імя Свярдлова і Дзяржынскага правялі ў жніўні 1943 года.
- Свята-Уладзімірская царква
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Бро́нна Гара́
- ↑ Дзяржкартгеацэнтр Архівавана 5 сакавіка 2016.
Літаратура
правіць- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 3, кн. 1. Брэсцкая вобласць / рэдкал.: Г. П. Пашкоў (дырэктар) і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2006. — 528 с.: іл. — 4 000 экз. — ISBN 985-11-0373-X.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Бронная Гара