Свята-Успенская царква (Зарава)

Царква Успення Прасвятой Багародзіцы (руск.: Церковь Успения Пресвятой Богородицы) — праваслаўная царква ў в. Зарава Хіславіцкага раёна Смаленскай вобласці.

Праваслаўная царква
Царква Успення Прасвятой Багародзіцы
Церковь Успения Пресвятой Богородицы
Краіна  Расія
Вёска Зарава
Архітэктурны стыль эклектыка, рускі стыль
Архітэктар Іосіф Уладзіміравіч Падлеўскі
Дата заснавання 1902
Будаўніцтва 19021910 гады
Статус закрыта

Гісторыя правіць

Царква была пабудавана за сродкі Барыса Аляксандравіча Энгельгарта, у якога ў вёсцы Пячэрская Буда мелася сядзіба і бровар.

Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі царква апынулася ў складзе в. Зарава.

Царква пасля вайны не аднаўлялася.

Акрамя царквы захаваўся бровар і сядзібны парк.

У 2014 годзе з’яўлялася інфармацыя пра спробу аднаўлення царквы[1].

Архітэктура правіць

Царква ўяўляе сабой трохнефны храм базілікальнага тыпу, які не распаўсюджаны сярод рускай храмавай архітэктуры. Верагодна, царква базілікальнага тыпу магла з’явіцца ў Зараве пад уплывам беларускіх зодчых.

Зноскі