Свята-Успенская царква (Мокрае)
Свята-Успенская царква — мураваны праваслаўны храм у аграгарадку Мокрае Быхаўскага раёна Магілёўскай вобласці. Знаходзіцца ў цэнтры паселішча на вул. Савецкая, 84[1].
Праваслаўны храм | |
Свята-Успенская царква | |
---|---|
53°33′08″ пн. ш. 30°12′43″ у. д.HGЯO | |
Краіна |
![]() |
Аграгарадок | Мокрае |
Канфесія | Праваслаўе |
Епархія | Бабруйская |
Благачынне | Быхаўскае |
Дата заснавання | 1865 |
Будаўніцтва | 1992—1994 гады |
Статус |
![]() |
Стан | дзейнічае |
Гісторыя
правіцьПабудавана ў 1992—1994 гадах.
Архітэктура
правіцьВырашана 3-часткавай падоўжна-восевай кампазіцыяй: прамавугольныя ў плане прытвор і маллітоўная зала, 5-гранная апсіда. У сілуэце пануюць драўляныя 8-гранныя шатровая званіца з макаўкай над прытворам і светлавы барабан над 2-схільным дахам цэнтральнага кубападобнага аб’ёму. Тры ўваходы адзначаны 4-слуповымі ганкамі пад 2-схільнымі пакрыццямі. Фасады расчлянёны лучковымі аконнымі праёмамі[2].
Зноскі
Літаратура
правіць- Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1986. — Магілёўская вобласць. — 408 с., іл. — С. 146
- Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4
Спасылкі
правіць- Свята-Успенская царква (Мокрае) на сайце Глобус Беларусі (руск.)
- Свята-Успенская царква (Мокрае) на сайце «Архіварта»