Свята-Ушэсцеўская царква (Агароднікі)
Свята-Ушэсцеўская царква — мураваны праваслаўны храм у в. Агароднікі Жабінкаўскага раёна Брэсцкай вобласці.
Праваслаўны храм | |
Свята-Ушэсцеўская царква | |
---|---|
52°17′39″ пн. ш. 24°06′39″ у. д.HGЯO | |
Краіна |
![]() |
Вёска | Агароднікі |
Канфесія | Праваслаўе |
Епархія | Брэсцкая і Кобрынская епархія |
Будаўніцтва | 1990—1997 гады |
Стан | дзейнічае |
Гісторыя правіць
Першае згадванне аб храме датуецца 1668 годам.
У 1942 годзе храм згарэў, а на яго месцы быў пабудаваны часовы храм, які быў асвячоны 15 студзеня 1946 года.
У 1990 годзе пачалася рэканструкцыя храма. Вакол храма быў заліты новы падмурак і збудаваны сцены. 8 лістапада 1997 года храм быў асвячоны мітрапалітам Філарэтам[1].
Архітэктура правіць
Вырашана ў стылізаваных формах царкоўнага дойлідства другой паловы XIX — пачатку XX стагоддзяў.
Падоўжна-восевую аб’ёмна-прасторавую кампазіцыю складаюць прытвор-званіца, кубападобная малітоўная зала, апсіда. У сілуэце дамінуюць шацёр 2-яруснай 4-граннай званіцы з макаўкай, 8-грнны светлавы барабан з цыбулепадобнай галоўкай над шатровым дахам малітоўнай залы, макаўка над апсідай. Плоскасныя фасады расчлянёны арачнымі розных памераў аконнымі прёмамі і нішамі з рэльефнымі крыжамі ў прасценках. Уваход аформлены арачным ганкам-рундуком пад 2-схільным пакрыццём[2].
Зноскі
Літаратура правіць
- Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.
Спасылкі правіць
- Свята-Ушэсцеўская царква (Агароднікі) на сайце Глобус Беларусі (руск.)