Святлана Іванаўна Герасіменка

Святлана Іванаўна Герасіменка (укр.: Світлана Іванівна Герасименко; нар. 23 лютага 1945, Барышаўка, Кіеўская вобласць, УССР) — савецкі і таджыкістанскі астраном, адкрывальнік Каметы Чурумава — Герасіменка, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Таджыкістан за дасягненні ў галіне навукі і тэхнікі імя Абу Алі Ібн Сіна (Авіцэны) за 2017 год за адкрыццё Каметы Чурумава — Герасіменка [2]

Святлана Іванаўна Герасіменка
укр.: Світлана Іванівна Герасименко
Дата нараджэння 23 лютага 1945(1945-02-23)[1] (79 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці астраном
Навуковая сфера астраномія
Навуковая ступень кандыдат фізіка-матэматычных навук
Альма-матар
Лагатып Вікіцытатніка Цытаты ў Вікіцытатніку
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Нарадзілася ў 1945 годзе ў пасёлку Барышаўка Кіеўскай вобласці ў сям’і настаўнікаў[3].

У 1968 годзе скончыла кафедру астраноміі Кіеўскага універсітэта, пасля паступіла ў аспірантуру. У верасні 1969 разам з Клімам Чурумавым, супрацоўнікам Галоўнай астранамічнай абсерваторыі НАН Украіны, адправілася ў экспедыцыю ў Алматы для назірання камет на пяцідзесяцісантымятровым тэлескопе. У ноч з 11 на 12 верасня 1969 года, назіраючы камету Комас-Сола, зрабілі фота, на якім апынулася яшчэ адна камета, якая атрымала назву па імёнах першаадкрывальнікаў — Камета Чурумава — Герасіменка.

У 1973 годзе па запрашэнні Інстытута астрафізікі Таджыкістана пераехала ў Душанбэ. Цяпер працуе навуковай супрацоўніцай гэтага інстытута, праводзіць назіранні і вывучэнне камет.

2 сакавіка 2004 года Святлана Герасіменка разам з Клімам Чурумавым прысутнічала на касмадроме Куру у Французскай Гвіяне пры запуску Еўрапейскага міжпланетнага зонда «Разета», які адправіўся да каметы Чурумава — Герасіменка. Зонд дасягнуў каметы ў лістападзе 2014 года, а 12 лістапада ад яго аддзяліўся пасадачны модуль «Філы», які выканаў 7-гадзіннае збліжэнне і на працягу інтэрвалу 18:33…20:33 па беларускім часе здзейсніў першую ў гісторыі паспяховую пасадку на камету (тры пасадкі з двума адскокамі).

Імем Святланы Герасіменка названы таксама астэроід № 3945, адкрыты ў 1982 годзе Мікалаем Чарных[4].

Зноскі

Спасылкі правіць