Святлана Адамаўна Стацэнка

Святлана Адамаўна Стацэнка — заслужаны дзеяч культуры Рэспублікі Беларусь, кіраўнік цэнтра па падрыхтоўцы таленавітай моладзі імя Ул. Мулявіна [1]

Святлана Адамаўна Стацэнка
Род дзейнасці музычны педагог
Дата нараджэння 9 студзеня 1966(1966-01-09) (58 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Дзеці Ксенія Сітнік
Альма-матар
Узнагароды і прэміі
Заслужаны дзеяч культуры Рэспублікі Беларусь

Творчая кар’ера і біяграфія правіць

Скончыла музычнае аддзяленне педагагічнага каледжа ў г. Клінцы (Расія), затым музычнае аддзяленне Мінскага педагагічнага інстытута. Пасля працавала настаўніцай спеву ў школе. У 1997 г. заснавала і ўзначаліла ўзорна-паказальную студыю эстраднай песні студыю «ЮМеС» (Юныя Майстры Эстрады) у гарадскім Палацы культуры Мазыра і набрала дзяцей. Яе выхаванцы прымалі актыўны ўдзел у музычных фестывалях і конкурсах; студыя штогод гастраліравала ў Германіі. У гэту ж студыю, ва ўзросце 6 гадоў прывяла і родную дачку Ксенію, творчы поспех якой, дзякуючы намаганням яе матулі і асабістаму яркаму таленту, не прымусіў сябе доўга чакаць. Ксюша вельмі паспяхова выступіла на дзіцячым конкурсе песні «Еўрабачанне» у 2005 г., і з песняй «Мы вместе» (бел. Мы разам) заняла першае месца, стаўшы пераможцай.

Пасля яркай перамогі і поспеху яе дачкі і выхаванкі, Святлане Стацэнка было прапанавана ўзначаліць Нацыянальны цэнтр музычных мастацтваў імя Ул. Мулявіна — студыю, мэтай якой стала падрыхтоўка юных талентаў. Улетку 2006 г., Святлана Стацэнка, разам с сям’ёй, пераехала ў Мінск, дзе ім была прадстаўлена кватэра. У Мінску яна ўзышла на яшчэ больш высокі ўзровень. Тут яна набірае ва ўзначалены ёй цэнтр адораных дзяцей і працягвае яшчэ больш прафесійна займацца Ксюшай. Выхаванцы Стацэнка выступаюць у рознах гарадах Беларусі, удзельнічаюць у дабрачанных акцыях.

22 сакавіка 2007, на святочнай цырымоніі ўзнагароджання лаўрэатаў музычнай радыё-прэміяй «Залатое вуха», атрымала ўзнагароду-статуэтку «Залатое вуха»[2], «За ўклад у развіццё айчынай культуры». Яе выхаванцы перамагалі больш чым на 40 міжнародных музычных фестывалях у Германіі, Польшчы, Славеніі, Расіі, Украіне і Беларусі, у тым ліку «Прыз глядацкіх сімпатый» і Гран-пры «Славянскі базар» у Віцебску, срэбра і золата «Дзіцячага Еўрабачання». Сярод яе выхаванцаў так сама і Андрэй Кунец.

Сям’я правіць

  • Муж — Сітнік Міхаіл Пятровіч. Бізнесмен. Атрымаў педагагічную адукацыю, але па атрыманай спецыяльнасці не працаваў.
  • 2 дачкі: старэйшая — Анастасія, і малодшая Ксенія.
  1. Анастасія Стацэнка (1988 г.н.). У дзяцінстве так сама займалася спевамі ў студыі сваёй матулі. Атрымала некалькі перамог на вакальных конкурсах. У 2006 г. паступіла ў Інстытут сучасных ведаў імя Шырокага. У канцы 2008 г. з’ехала ў ЗША на стажыроўку. Зараз жыве і вучыцца ў Нью-Ёрку.
  2. Ксенія Сітнік (д.н. 15.05.1995). Знакамітая юная беларуская спявачка, пераможца «Дзіцячага Еўрабачання» 2005 г. Удзельнічала ў шматлікіх конкурсах, займаючы прызавыя месцы. У снежні 2005 года сыграла галоўную ролю ў навагоднім мюзікле «Зорная ноч-2006». Тэлевядучая.

Крыніцы інфармацыі правіць

Зноскі

  1. [1](недаступная спасылка).

Літаратура правіць