Адкрыць галоўнае меню

Ксенія Міхайлаўна Сітнік (н. 15 мая 1995, Мазыр, Беларусь) — беларуская спявачка, тэлевядучая, журналіст. Лаўрэат дзіцячага конкурсу песні «Еўрабачанне» 2005 года, што праходзіў у бельгійскім горадзе Хаселт[3].

Ксенія Сітнік
Ksenia Sitnik JESC 2005.jpg
Ксенія Сітнік у 2008 годзе
Асноўная інфармацыя
Поўнае імя Ксенія Міхайлаўна Сітнік
Дата нараджэння 15 мая 1995(1995-05-15)[1] (24 гады) ці 13 мая 1995(1995-05-13)[2] (24 гады)
Месца нараджэння
Краіна Беларусь
Музычная дзейнасць
Прафесіі спявачка, журналіст, тэлевядучы
Інструменты голас[d]
Лагатып Вікісховішча Выявы на Вікісховішчы

БіяграфіяПравіць

Ксенія Міхайлаўна Сітнік нарадзілася 15 мая 1995 г. у Мазыры. Маці Ксеніі — Святлана Стацэнка — працавала мастацкім кіраўніком у студыі эстраднага спеву «ЮМЭС». Бацька Ксеніі, Міхаіл Сітнік — бізнэсмэн[4].

У 1998 годзе Ксенія паступіла ў ДУ № 34 г. Мазыра. У 2000 годзе яна перамагла на конкурсе «Міс Верасок»[5]. У 2001 годзе пачала займацца ў студыі эстраднага спеву «ЮМЭС», кіраўніцаю якой была яе маці[3].

Ксенія Сітнік удзельнічала ў многіх конкурсах[6]. У 2004 годзе на Міжнародным фестывалі дзіцячага мастацтва «Залатая пчолка» (Клімавічы) Ксенія стала ўладальнікам дыплому першай ступені. У 2005 годзе яна стала пераможцаю ў гарадской алімпіядзе па рускай мове. У ліпені таго ж года Ксенія перамагла ў дзіцячым конкурсе ў рамках фестывалю Славянскі базар у Віцебску[7], што прынесла ёй знакамітасць у Беларусі. Пасля гэтага Ксенія стала знаёма таксама ў Расіі, Польшчы і Германіі, дзякуючы ўдзелу на шматлікіх конкурсах і фестывалях[8].

У лістападзе 2005 года Ксенія Сітнік пераможна прадставіла Беларусь на дзіцячым Еўрабачанні з песняю «Мы вместе». А праз год, 26 лістапада 2006 года адбылася прэзентацыя яе дэбютнага альбому, таксама названага «Мы вместе»[9].

У снежні 2005 года Ксенія сыграла галоўную ролю ў навагоднім мюзікле «Зорная ноч-2006». У мае 2006 года з’явіўся першы кліп спявачкі на песню «Маленький кораблик». Пазней з’явіліся кліпы на песні «Простая песенка» і «Нон-стоп».

Ксенія Сітнік вучылася ў мінскай гімназіі № 8 (скончыла ў 2013 годзе з адзнакай)[5] і у мінскай музычнай школе № 10 (скончыла ў 2010 годзе). Да мая 2009 года была вядучай перадачы «Наша пяцёрачка» беларускага тэлеканала «Лад», пакуль перадача не была закрыта; па афіцыйным дадзеным, перадачу было вырашана закрыць, таму што Ксенія пасталела[10].

15 мая 2010 года, на пятнаццаты дзень нараджэння Ксеніі, у Мінску быў прадстаўлены яе другі сольны альбом «Республика Ксения»[11].

У 2017 годзе Ксенія Сітнік скончыла Англа-Амерыканскі Універсітэт у Празе, дзе вучылася на журналіста, і атрымала вучоную ступень бакалаўра[12]. Зараз працуе журналістам-фрылансерам у сферы моды[13][14].

ДыскаграфіяПравіць

  • 2006 — «Мы вместе»
  • 2010 — «Республика Ксения»

Зноскі

  1. https://www.sb.by/articles/umnitsa-kseniya-sitnik.html
  2. Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 19 кастрычніка 2019.
  3. 3,0 3,1 Ігар Карней. Чаму Ксенія Сітнік сьпявала не па-беларуску?// Радыё «Свабода». 28 лістапада 2005
  4. Виктория ПОПОВА Умница Ксения Ситник (руск.) . Савецкая Беларусь (14 кастрычніка 2005). Праверана 3 лістапада 2016.
  5. 5,0 5,1 Екатерина ПРИХОДЬКО Ксюша Ситник: от маленькой кокетки до дивной студентки (руск.) . Камсамольская Праўда (8 кастрычніка 2014). Праверана 3 лістапада 2016.
  6. Ольга Артишевская. С победой, Ксюша! , Вячэрні Мінск (2005-11-27). Праверана 5 сакавіка 2013.
  7. Ксения Ситник "Мы вместе" - победитель. Детское евровидение 2005, Хассельт. Сайт Еўрабачанне-Казахстан. Архівавана з першакрыніцы 27 лютага 2013. Праверана 18 лютага 2013.
  8. Ксения Ситник, 10 лет (Беларусь). Участники. vitebsk.by. Архівавана з першакрыніцы 27 лютага 2013. Праверана 18 лютага 2013.
  9. Ксюша Ситник презентует свой сольный альбом , Інтэрфакс-Захад (2006-11-17). Праверана 7 лістапада 2016.
  10. Татьяна Пастушенко. Ксения Ситник переросла программу "Наша пятерочка" - Кухто , БЕЛТА (2009-11-05). Праверана 7 лістапада 2016.
  11. Ксения Ситник: Выход нового альбома для меня — это очень важное, даже грандиозное событие (руск.) . БелаПАН (16 мая 2010). Праверана 7 лістапада 2016.
  12. Фотофакт. Ксения Ситник окончила университет в Праге , TUT.BY (2017-07-28). Праверана 21 сакавіка 2018.
  13. Ковальчук, Виктория. "Мой вес не меняется с 15 лет, стабильно 40 килограммов". ЗОЖ повзрослевшей Ксении Ситник , TUT.BY (2017-11-16). Праверана 12 снежня 2017.
  14. Дарья Спевак Как живут герои детского «Евровидения» сегодня: Сацюк, Жигалкович, Ситник (руск.) . Onliner.by (16 жніўня 2015). Праверана 7 лістапада 2016.

СпасылкіПравіць