Святлана Аляксандраўна Аблаухава

Святлана Аляксандраўна Аблаухава (нар. 16 жніўня 1962, Балбасава, Аршанскі раён, Віцебская вобласць) — беларускі грамадска-палітычны дзеяч, лекар-стаматолаг.

Святлана Аляксандраўна Аблаухава
Член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь III склікання
Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка
Нараджэнне 16 жніўня 1962(1962-08-16) (61 год)
Член у
Адукацыя
Дзейнасць урач
Месца працы
Узнагароды

Біяграфія правіць

Скончыла Смаленскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (1985). У 19791980 камплектоўшчыцай аршанскага завода «Чырвоны Кастрычнік», лекарам-стаматолагам, загадчыцай хірургічнага кабінета стаматалагічнай паліклінікі № 61 Цэнтральнай групы войскаў (Чэхаславакія) (19851990), лекарам-стаматолагам Брэсцкай абласной стаматалагічнай паліклінікі № 1 (19901995). З 1980 член прафсаюза медыцынскіх работнікаў.

З 1995 працавала намеснікам галоўнага лекара па лячэбнай рабоце лячэбна-прафілактычнай установы «Брэсцкая абласная стаматалагічная паліклініка № 1», намеснік галоўнага лекара ўстановы аховы здароўя «Брэсцкая абласная стаматалагічная паліклініка».

З 1996 член Беларускай стаматалагічнай асацыяцыі. Выдатнік аховы здароўя Рэспублікі Беларусь (2000). Член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь III-га склікання, член Камісіі па сацыяльных пытаннях[1].

Узнагароды правіць

Зноскі

Літаратура правіць

  • Аблаухава Святлана Аляксандраўна // Хто ёсць хто ў Беларусі Кто есть кто в Беларуси = Who’s who in Belarus: [Даведнік] / укладальнікі: Л. А. Андросік і інш.; прадмова В. Трыгубовіч]. — Вільня, 2007. — 254, [1] с. — С. 5.
  • Кто есть кто в Республике Беларусь. Деловой мир СНГ, [2006] = Who is who in the Republik of Belarus. The business world of CIS / [редсовет: И. В. Чекалов (председ.) и др.]. Выр. 3. — Мн.: Энциклопедикс, 2006. — 447 с. — ISBN 985-6742-42-0.