Святлана Аляксандраўна Шутава

беларускі палітык

Святлана Аляксандраўна Шутава (1 чэрвеня 1967, Магілёў) — беларускі журналіст, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 7 склікання[1], член Пастаяннай камісіі па дзяржаўным будаўніцтве, мясцовым самакіраванні і рэгламенце[2]. Уваходзіць у склад рабочай групы Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па супрацоўніцтве з Парламентам Фінляндскай Рэспублікі.

Святлана Аляксандраўна Шутава
Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VII склікання
Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка
Нараджэнне 1 чэрвеня 1967(1967-06-01) (54 гады)
Член у
Адукацыя
Дзейнасць палітык
Месца працы
Узнагароды
медаль Францыска Скарыны

БіяграфіяПравіць

Нарадзілася 12 сакавіка 1971 года ў Магілёве.

Cкончыла Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт па спецыяльнасці «Журналістыка».

Працавала рэдактарам, загадчыкам аддзела інфармацыі, галоўным рэдактарам Магілёўскага абласнога радыё рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства радыётэлецэнтр «Тэлекампанія «Магілёў»; галоўным рэдактарам абласной газеты «Магілёўскія ведамасці»; галоўным рэдактарам камунальнага выдавецкага ўнітарнага прадпрыемства «Інфармацыйнае агенцтва «Магілёўскія ведамасці».

Абіралася дэпутатам, намеснікам старшыні Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў дваццаць восьмага склікання. Старшыня Магілёўскай абласной арганізацыі грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз журналістаў».

Замужам, мае дваіх сыноў.

УзнагародыПравіць

Зноскі