Святлана Барысаўна Вількіна

Святлана Барысаўна Вількіна (нар. 1 красавіка 1960 Віцебск) — беларуская спартсменка і трэнер (шатакан каратэ-до). Майстар спорту СССР па акрабатыцы (1976), майстар спорту Беларусі па каратэ (1993), майстар спорту Беларусі міжнароднай класіфікацыі па каратэ (1995). Заслужаны майстар спорту Беларусі па каратэ (1999). Суддзя нацыянальных (1994) і міжнародных (1998) катэгорый. Мае 5-ы дан (2002).

Святлана Барысаўна Вількіна
Пол жанчына
Нарадзілася 1 красавіка 1960(1960-04-01) (64 гады)
Грамадзянства

Біаграфія правіць

Скончыла Беларускі інстытут фізічнай культуры (1981). З 1992 года ў БІТУ, старшы выкладчык. З 1994 года тэхнічны дырэктар і старшы трэнер у раздзеле ката Беларускай федэрацыі шатакан каратэ-до. З 1996 года галоўны інструктар клуба «Академия каратэ», з 2002 года — «Барс» (Мінск).

Чэмпіёнка свету ў асабістым ката (1997 і 2000 — Токіа; 2002, Штральзунд, Германія), у камандным ката (1999, Масква; 2001, Рыга), у мікст ката (2000, Токіа; 2002, Штральзунд). Срэбраны прызёр чэмпіянатаў свету ў асабістым і камандным ката (1997, Арэцца, Італія; 2000, Токіа; 2002, Штральзунд), бронзавы прызёр у індывідуальным і камандным ката (1997, Токіа; 1999, Бохум, Германія; 2001, Рыга). Чемпіёнка Еўропы ў індывідуальным ката (1998, Штральзунд; 2001, Тбілісі; 2003, Кіеў), у камандным ката (1998, Штральзунд; 1998, г. Вроцлаў, Польшча; 2001, Тбілісі; 2003, Кіеў; 2004, г. Адэса, Украіна), у мікст ката (1998, Штральзу 2001, Тбілісі; 2003, Кіеў), у індывідуальным ката сярод ветэранаў (2001, Тбілісі; 2003, Кіеў 2004, Адэса), у камандным ката сярод ветэранаў (2004, Адэса), срэбраны прызёр у індывідуальным і камандным ката (1994, Анкара; 1998, Німбурк, Чэхія), бронзавы прызёр (1998, Вроцлаў; 1999, Кадзіс, Іспанія).

Мае афіцыйныя прызы: «Лучшая спортсменка чемпионатов мира» (2000, Токіа), Еўропы (2001, Тбілісі). Усяго на чэмпіянатах свету і Еўропы 1994—2004 Вількіна заваявала 33 медалі: 22 залатыя, 6 срэбраных, 5 бронзавых (2004). Чэмпіёнка СССР, СНД (5-кратная), Усх. Еўропы (9-кратная), Літвы, Македоніі, Расіі, Украіны, Беларусі (46-краная) па каратэ. Мнагакратная пераможца міжнародных спаборніцтваў. Трэнеры па каратэ-до: В. Б. Кірыенка (1977-78), А. Я. Вількін (з 1979). Чэмпіёнка, уладальніца Кубка Беларусі па акрабатыцы[1].

Зноскі

Літаратура правіць

  • Борисевич, А. О женщине, которая бьет / А. Борисевич // Прессбол. — 1995. — 7 марта. — С. 3.
  • Вилькина Светлана Борисовна // Спортивная энциклопедия Беларуси / редкол.: Г. П. Пашков (гл.ред.) [и др.]. — Мн. : БелЭн им. П. Бровки, 2005. — С. 110.
  • Лысоконь, О. Кимоно красавицам к лицу / О. Лысоконь // Беларусь. — № 3. — 1999. — С. 48—49.
  • Старасценка, У. Каратэ — любоў і натхненне / У. Старасценка // Культура. — 19—25 студз. — 2002. — С. 11.