Святлана Аляксееўна Некіпелава
актрыса
(Пасля перасылкі з Святлана Некіпелава)
Святлана Аляксееўна Некіпелава (1 лютага 1944, Бузулук — 21 студзеня 2021) — беларуская актрыса.
Святлана Аляксееўна Некіпелава | |
---|---|
Дата нараджэння | 1 лютага 1944 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 22 студзеня 2021 (76 гадоў) |
Грамадзянства | |
Адукацыя | |
Прафесія | актрыса |
Тэатр |
Біяграфія
правіцьНарадзілася ў 1944 годзе ў горадзе Бузулук Арэнбургскай вобласці (РСФСР).
У 1965 годзе скончыла акцёрскі факультэт Беларускага дзяржаўнага тэатральна-мастацкага інстытута па спецыяльнасці «Актрыса драматычнага тэатра і кіно» (курс народнага артыста БССР Дзмітрыя Аляксеевіча Арлова).
З 1965 да 1967 года працавала ў складзе трупы Беларускага тэатра імя Якуба Коласа ў Віцебску.
З 1967 года і да пачатку 2010-х гадоў з’яўлялася актрысай Купалаўскага тэатра ў Мінску.
Памерла 22 студзеня 2021 года[1].
Тэатральныя працы
правіць- Раечка — «Залатая карэта» Л.Лявонава
- Сесіль — «Робін Гуд» С.Заяіцкага
- Ішмурза — «У ноч зацьмення месяца» М.Карыма
- Ліса — «Пунсовая кветачка» І.Карнавухавай, Л.Браўсевіч
- Ліза — «Стары Новы год» М.Рошчына
- Наташа — «Памяць сэрца» А.Карнейчука
- Света — «Удовін дом» А.Карнейчука
- Рамонак, Беласнежка — «Беласнежка і сем гномаў» Л.Табакова, Л.Усцінава
- Люся — «Эшалон» М.Рошчына
- Зіна — «Трыбунал» А.Макаёнка
- Дачка, Лялька — «Зацюканы апостал» А.Макаёнка
- Святлана — «Таблетку пад язык» А.Макаёнка
- Дачка — «Святая прастата» А.Макаёнка
- Верачка — «Верачка» А.Макаёнка
- Стэла — «Пагарэльцы» А.Макаёнка
- Мануэла — «Напісанае застаецца» А.Петрашкевіча
- Герда — «Снежная каралева» Я.Шварца
- Марына — «Апошняе спатканне» А.Галіна
- Юлька, Зоська — «Ажаніцца — не журыцца» бр. Далецкіх, М.Чарота
- Мажэйка — «Амністыя» М.Матукоўскага
- Праскоўя Ілінічна — «Дзядзечкаў сон» Ф.Дастаеўскага
- Ніна — «Вяртанне» Н.Трапіева
- Мэры — «Гаральд і Мод» К.Хігінса і Ж.-К.Кар’ера
- Ала — «І змоўклі птушкі» І.Шамякіна
- Аліна — «Парог» А.Дударава
- Зоська — «Раскіданае гняздо» Я.Купалы
- Баба-Яга — «Царэўна-жабка» Г.Сакаловай
- Джэсі — «Дабранач, мама!» М.Нормана
- Місіс Пэдзі — «Дзіўная місіс Сэвідж» Дж. Патрыка
- Каробачка — «Чычыкаў» М. Гогаля
- Бабуля — «Снежная каралева» Я.Шварца
- Маці — «Прыгоды Заранкі і Янкі» В.Бяловай
- Маці Ганны — «Сымон-музыка» Я.Коласа
- Жанчына — «Не мой» паводле А.Адамовіча[2].
Фільмаграфія
правіць- 1968 «Фіціль», № 77 «Моцнае слова»
- 1970 «Руіны страляюць» — Вольга
- 1973 «Вялікі трамплін»
- 1974 «Полымя» — Тоня, выхавальніца
- 1976 «Час выбраў нас»
- 1980 «Атланты і карыятыды», 8-я серыя
- 1981 «Трыбунал» — Зіна, малодшая дачка «Калабка»
- 1999 «Каменская»,1-шы сезон, Фільм 6 «Смерць і трохі кахання» фільм
- 1999 «Паскораная дапамога», серыя 10 «Аднадушнае рашэнне» — настаўніца
- 2002 «Закон» — жанчына ў судзе
- 2007 «Я сышчык», Фільм № 5 «Тры колеру страху»
- 2010 «Жураў» — Светлалобава
- 2010 «Каціна шчасце»
- 2010 «Каханне Надзеі»
- 2010 «Псеўданім «Албанец»»
- 2011 «За табой» — вахцёрка
- 2011 «Навігатар», 2-я серыя «Павуцінне хлусні» — Клаўдзія Міхайлаўна
- 2011 «На раздарожжы»
- 2011 «Пяць нявест» — бабуля Каці і Асі
- 2011 «Сямейны дэтэктыў», 24-я серыя «Буйная рыба» — канс’ержка
- 2012 «Зоннентау» — бабулька
- 2012 «Адваротны бок Месяца» — Жукава
- 2012 «Выпадковыя знаёмыя» — Аляўціна Іванаўна
- 2013 «Выратаваць або знішчыць» — Аксана Сяргееўна Луцэнка
- 2014 «Цімур і каманда (Фільм)» — бабуля Ліда
- 2015 «Непадкупны» — Ангеліна Іванаўна Мілер, настаўніца
- 2015 «Ніцая вярба» — бібліятэкар
- 2018 «Трымайся за воблакі»
- 2019 «Заступнікі» — бабулька[3]