Святлана Уладзіміраўна Сілава

Святлана Уладзіміраўна Сілава — беларускі гісторык, кандыдат гістарычных навук (2000), дацэнт (2006).

Святлана Уладзіміраўна Сілава
Дата нараджэння 1970
Месца нараджэння
Род дзейнасці гісторык
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат гістарычных навук
Альма-матар

Біяграфія правіць

Нарадзілася ў Гродне ў 1970 г. У 1992 скончыла гістарычны факультэт Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы. У гэтым жа годзе паступіла ў завочную аспірантуру пры кафедры гісторыі Беларусі ГрДУ імя Янкі Купалы. У 2000 абараніла кандыдацкую дысертацыю па тэме «Православная церковь в Белоруссии в годы Великой Отечественной войны (1941—1945 гг.)». З 2000 працуе на кафедры гісторыі Беларусі ГрДУ, намеснік загадчыка кафедры па вучэбнай працы. Навуковыя інтарэсы — гісторыя Праваслаўнай царквы на Беларусі ў XVIII—XX стагоддзях.

Бібліяграфія правіць