Святлана Якаўлеўна Ульянава
Святлана Якаўлеўна Ульянава (23 сакавіка 1936, Смаленск — 6 сакавіка 1984, Мінск) — беларускі архітэктар.
Святлана Якаўлеўна Ульянава | |
---|---|
Дата нараджэння | 23 сакавіка 1936 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 6 сакавіка 1984 (47 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Альма-матар |
|
Месца працы | |
Член у |
Біяграфія
правіцьСкончыла Беларускі політэхнічны інстытут у 1959 годзе. Працавала архітэктарам, кіраўніком групы архітэктараў у Белдзяржпраекце з 1960 па 1984 г.
Член Саюза архітэктараў СССР з 1967 года.
Творчасць
правіцьАсноўныя працы: чыгуначны сартавальны паштамт у Мінску (1970—1976), агульнатэрапеўтычны клінічны санаторый «Аксакаўшчына» ў Мінскім раёне (1971—1974), 9-павярховы жылы дом АН БССР у квартале В. Харужай (1976), 12-павярховы жылы дом з убудаванай крамай па вул. Горкага (1977, з В. Б. Ладыгінай) у Мінску, комплекс навучальных, вытворчых і адміністрацыйных будынкаў СПТВ у Віцебску.
Зноскі
Літаратура
правіць- Ульянова Светлана Яковлевна // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)