Святое (возера, Салігорскі раён)
Свято́е — возера ў Салігорскім раёне Мінскай вобласці, за 8 км на паўднёвы ўсход ад горада Салігорск, за 1,8 км на поўдзень ад вёскі Саковічы, ва ўрочышчы Святаазёрскі Мох. Адносіцца да басейна ракі Случ.
Святое | |
---|---|
Морфаметрыя | |
Даўжыня | 0,2 км |
Шырыня | 0,17 км |
Плошча | 0,027 км² |
Даўжыня берагавой лініі | 0,51 км |
Найбольшая глыбіня | 9,3 м |
Сярэдняя глыбіня | 5,27 м |
Размяшчэнне | |
Краіна | Беларусь |
Рэгіён | Мінская вобласць |
|
|
|
|
|
|
Плошча паверхні 0,027 км², даўжыня 0,2 км, найбольшая шырыня 0,17 км. Максімальная глыбіня 9,3 м, сярэдняя 5,27 м. Даўжыня берагавой лініі 0,51 км. Аб’ём вады 0,14 млн м³.
Возера акружана вузкай, месцамі забалочанай поймай, да якой на ўсходзе і паўднёвым усходзе прылягае вялікі луг, які парос хмызняком. Берагі пясчаныя, нізкія, пад хмызняком і рэдкалессем. Зарастае ўмерана.
Спасылкі
правіць- Ліст карты N-35-116 Архівавана 2 мая 2013.
- Агульная характарыстыка азёр Мінскай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь» Архівавана 20 кастрычніка 2016. (руск.)
- Морфаметрычныя параметры азёр Мінскай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь» Архівавана 6 сакавіка 2016. (руск.)
Літаратура
правіць- Республика Беларусь. Минская область. Солигорский район: карта. Солигорск: план. Красная Слобода: план. Старобин: план / Ред. В.А. Змачинская.. — Минск: РУП «Белкартография», 2011. — 3 000 экз.