Фама (апостал)

(Пасля перасылкі з Святы Фама)

Фама (грэч. Θωμάς, лац.: Thomas), Іуда Фама, Дзідзім — адзін з 12 вялікіх апосталаў. Мянушка «Фама» значыць «блізнюк» па-арамейску, Дзідзім — пераклад гэтай мянушкі на грэчаскую. Паводле падання, ён паходзіў з Галілеі і быў рыбаком. Фама самааддана служыў Ісусу Хрысту, хоць і не заўсёды разумеў сэнс яго слоў, але шчыра выказваў сваю гатоўнасць памерці за свайго настаўніка. Калі Ісус Хрыстос, як падаецца ў Бібліі, пасля свайго распяцця на крыжы ўваскрэс і ў адсутнасць Фамы паказаўся іншым апосталам, якія паведамілі пра гэта Фаме, то апошні не паверыў ім і заявіў, што пераканаецца толькі тады, калі сам убачыць на яго руках раны ад цвікоў і памацае іх сваімі пальцамі. Адсюль і пайшло выслоўе: няверуючы Фама.[3]

Фама
Дата нараджэння I стагоддзе
Месца нараджэння
Дата смерці 3 ліпеня 72
Месца смерці
Месца пахавання
Шануецца большасцю хрысціянскіх цэркваў
У ліку святы і каталіцкі святы
Дзень памяці 3 ліпеня Сірыйска-малабарская каталіцкая царква, Сірыйская Каталіцкая Царква, Сірыйская праваслаўная царква, Рымска-каталіцкая царква, Англіканская царква, 21 снежня Маланкарская праваслаўная царква, 6 кастрычніка і першая нядзеля пасля Пасхі - Праваслаўная царква
Заступнік Індыя
Атрыбуты Блізнюк, які памяшчае палец у бок Хрыста, дзіда (сродак пакутніцтва), квадрат (будаўнік - прафесія апостала)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Нявер'е св. Фамы (Рэмбрандт)

Паводле падання, заснавальнік хрысціянства ў Індыі. Прапаведуючы ў горадзе Меліяпор, размешчаным на ўсходнім беразе паўвострава Індастан, апостал Фама быў абвінавачаны адным паганскім жрацом, які забіў свайго сына, у смерці юнака. Натоўп схапіў святога Фаму, як забойцу, і патрабаваў пакарання. Апостал Фама папрасіў дазволіць яму пагаварыць з забітым. Па малітве апостала юнак ажыў і засведчыў аб тым, што забойства здзейсніў яго бацька.[4] Пасля пропаведзі Евангелля Фама прыняў пакутніцкую смерць у індыйскім горадзе Маліпура — быў праткнуць пяццю дзідамі. Нягледзячы на паданне, шэраг сучасных гісторыкаў лічыць, што хрысціянства ў Індыю прывёз не ён, а Фама Канскі ў IV стагоддзі.[5][6][7][8][9]

Імя Фама паходзіць ад арамейскага ці сірыйскага слова сір. ܬܐܘܡܐ Tамa, што значыць блізнюк. У грэчаскай мове маецца падобнае слова Дыдзімус.

У Новым Запавеце

правіць

Фама ўпершыню згадваецца у Евангеллі ад Яна. У Ян. 11:16 пасля раптоўнай смерці Лазара, апосталы не хачуць вяртацца ў Іудзею, таму што яўрэі хочуць пабіць каменямі Ісуса. На гэта Фама кажа: «Пайдзем і мы памром з Ім».

Зноў Фама кажа ў Ян. 14:5. Калі Ісус тлумачыць, што Ён пакідае, каб падрыхтаваць нябесны дом для Сваіх паслядоўнікаў, і што яны там далучацца да Яго, тады Фама рэагуе, сказаўшы: «Госпадзе, мы не ведаем, дзе Ты ідзеш, так, як мы можам ведаць шлях?»

У Ян. 20:24-29 распавядаецца, як Фама спачатку не паверыў, калі пачуў, што Ісус уваскрос з мёртвых і з'явіўся іншым апосталам, кажучы: «Калі не ўбачу на руках Яго ранаў ад цвікоў, і пакладу палец у раны ад цвікоў, і не ўкладу рукі маёй у рэбры Ягоныя, не паверу». Але калі Ісус з'явіўся пазней і запрасіў Фаму дакрануцца да Яго раны, Фама паказаў сваю веру, сказаўшы: «Гасподзь мой і Бог мой». Затым Ісус сказаў: «Фама, ты паверыў таму, што ўбачыў Мяне; дабрашчасныя тыя, што не бачыўшы — паверылі».

Смерць

правіць

Згодна традыцыі, св. Фама быў забіты ў Майлапуры, недалёка ад Чэнае ў 72 годзе, і там жа і пахаваны. Яфрэм Сірын сцвярджае, што апостал быў закатаваны ў Індыі, і што яго рэшткі былі потым прывезеныя ў Эдессу. Гэта самая ранняя вядомая згадка яго пакутніцтва.

У запісах Марка Пола 13-га стагоддзя сцвярджаецца, што апостал раптоўна памер каля Чэнае ад тупой стралы лаўца, які паляваў на паўлінаў і не ўбачыў святога. Прынамсі з 16 стагоддзя, гара св. Фамы шануецца індусамі, мусульманамі і хрысціянамі. Запісы Барбозы пачатку 16 стагоддзя паведамляюць, што грабніца падтрымлівалася мусульманінам, які трымаў там лямпу. Сабор Святога Фамы ў Майлапуры знаходзіцца, як лічыцца, на магіле апостала, храм быў пабудаваны ў 16 стагоддзі і перабудаваны ў 19-ым.

Зноскі

  1. http://www.stminastabanoub.org/index.php?option=com_synaxarium&Itemid=86&iday=03&imonth=06&iyear=2011
  2. http://www.dioceseofkalyan.org/index.php?module=downloads&id=124&action=download.html
  3. Скарына Ф.: Творы… С. 179.
  4. Житие и страдание святого апостола Фомы Архівавана 5 жніўня 2016. (руск.)
  5. K.S. Latourette, A History of the Expansion of Christianity, 7 vols., London, 1940-49
  6. Edward Gibbon, The Decline and Fall of the Roman Empire, London, 1957
  7. Koenraad Elst, Negationism in India: Concealing the Record of Islam, New Delhi, 1992,
  8. T.R. Vedantham, «St. Thomas Legend» in the South Madras News, Madras, 1987
  9. Ishwar Sharan, The Myth of Saint Thomas and the Mylapore Shiva Temple, New Delhi, 1995

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць