Свінка (прыток Пікарца)
рака ў Беларусі
Сві́нка — рака ў Свіслацкім раёне Гродзенскай вобласці, правы прыток ракі Пікарэц (басейн Нёмана). Даўжыня 9 км[1]. Пачынаецца на поўнач ад вёскі Скраблы, упадае ў Пікарэц за 0,5 км на паўднёвы захад ад пасёлка Астроўскі. Рэчышча на працягу 2,5 км (ад аграгарадка Вердамічы да вёскі Манчыцы) каналізаванае. Пойма часткова забалочаная. Каля вёскі Вердамічы створана сажалка (плошча 0,02 км²).
Свінка | |
---|---|
Характарыстыка | |
Даўжыня | 9 км |
Вадацёк | |
Выток | |
• Каардынаты | 53°00′28″ пн. ш. 24°18′22″ у. д.HGЯO |
Вусце | |
• Вышыня | 198,2 м |
• Каардынаты | 53°03′21″ пн. ш. 24°13′21″ у. д.HGЯO |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Нёман |
Краіна | |
Рэгіён | Гродзенская вобласць |
Раён | Свіслацкі раён |
— выток, — вусце |
Зноскі
Літаратура
правіць- Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.