Свіслацкая сярэдняя школа імя А. Р. Чарвякова

Дзяржаўная ўстанова адукацыі «Свіслацкая сярэдняя школа імя А. Р. Чарвякова» — установа сярэдняй адукацыі ў г. п. Свіслач Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці.

Свіслацкая сярэдняя школа імя А. Р. Чарвякова
Свіслач. Свіслацкая сярэдняя школа імя А.Р. Чарвякова.jpg
Заснавана 10 студзеня 1935
Тып школа
Адрас вул. Будаўнікоў, 15
Сайт schoolsvisloth.edu.minskregion.by

ГісторыяПравіць

Была адчынена 10 студзеня 1935 года як Дукорская пачатковая школа[1].

У 1955 г. атрыманы статус васьмігадовай школы.

У 1968 г. атрыманы статус сярэдняй агульнаадукацыйнай школы.

У 1970 г. навучальная ўстанова была пераназвана ў Свіслацкую сярэднюю школу.

У 1973 г. прысвоена імя А. Р. Чарвякова.

 
Стары будынак школы.

У 1974 г. здадзены ў эксплуатацыю новы будынак, разлічаны на 370 месцаў.

З пачаткам будавання Мінскай АТЭЦ дзяцей у пасёлку прыбавілася і школа працавала ў тры змены[2].

У 1994 г. уведзены ў эксплуатацыю новы будынак школы, разлічаны на 686 месцаў.

У 1997 г. былі адкрыты ліцэйскія класы пры БДАТУ.

У 1998 г. адкрыты музей «Мый родныя кут».

У 2005 г. былі адкрыты ліцэйскія класы пры БДПУ ім. М.Танка.

З 2007 года дзейнічаюь профільныя і ліцэйскія класы пры БНТУ.

З 2009 года працуе краязнаўчы музей.[3].

МузейПравіць

У 1973 годзе былая настаўніца геаграфіі Ганне Аляксандраўне Канаш пачала ствараць музей А.Р. Чарвякова ў школе. У музеі сабрана шмат матэрыялаў пра слыннага дзяржаўнага дзеяча Беларусі[4].

Вядомыя выпускнікіПравіць

Новы будынак школы.Панарамны від


Дырэктары школыПравіць

  • Таццяна Рыгораўна Сялівонец

Зноскі