Свіслацкі сельсавет (Асіповіцкі раён)

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Асіповіцкім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі

Сві́слацкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Асіповіцкага раёна Магілёўскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок (да 2010 г. вёска) Свіслач.

Свіслацкі сельсавет
Краіна  Беларусь
Статус сельсавет
Уваходзіць у Асіповіцкі раён
Уключае 14 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Свіслач
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924
Насельніцтва (2019) 1 403
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 6
Афіцыйны сайт

Геаграфія правіць

Свіслацкі сельсавет знаходзіцца ва ўсходняй частцы Асіповіцкага раёна.

Гісторыя правіць

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Свіслацкага раёна Бабруйскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Свіслацкім раёне БССР. З 8 ліпеня 1931 года ў складзе Асіповіцкага раёна БССР. Пасля ўвядзення абласнога падзелу 20 лютага 1938 года ў Асіповіцкім раёне Магілёўскай вобласці. 4 верасня 1940 года са складу сельсавета вылучаны рабочы пасёлак Ялізава. З 20 верасня 1944 года ў складзе Бабруйскай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Магілёўскай вобласці. З 25 снежня 1962 года сельсавет у складзе Бабруйскага раёна, з 6 студзеня 1965 года — у складзе адноўленага Асіповіцкага раёна. 26 сакавіка 1987 года ў склад сельсавета з Ясенскага сельсавета перададзены 4 населеныя пункты (вёскі Буда, Галынка, Копча і Краснае)[1]. У 2017 годзе ў склад сельсавета з Градзянскага сельсавета была перададзена вёска Прыцерпа[2].

Насельніцтва правіць

Паводле перапісу 2009 года насельніцтва сельсавета (13 населеных пунктаў) — 1737 чалавек[3], з іх 94,0 % — беларусы, 4,4 % — рускія, 0,8 % — украінцы[4]; паводле перапісу 2019 года (14 населеныхт пунктаў) — 1403 чалавекі[5].

Зноскі

Літаратура правіць

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012.

Спасылкі правіць