Секурынега[3] (Securinéga) — род кветкавых раслін сямейства Малачайныя (Euphorbiaceae).

Секурынега
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Securinega Comm. ex Juss., nom. cons.


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  28407
NCBI  300951
EOL  107813
IPNI  331951-2

Апісанне правіць

Двухдомныя кусты. Лісце суцэльнае. Кветкі без кветаножак, размяшчаюцца ў пазухах лісця з 5-7-членнай чашачкай, вяночак адсутнічае. Насенне з эндаспермам[4], цёмнае і гладкае, яйкападобнай формы[5].

Сістэматыка правіць

Род адносяць да падтрыбы Securineginae трыбы Bridelieae падсямейства Phyllanthodae або сямейства малачайныя[5], альбо сямейства Phyllanthaceae[4]. У сусветнай флоры ў складзе роду налічваюць 5 відаў:

Від секурынега паўкустарная (Securinega suffruticosa (Pall.) Rehder) перанесены ў род Flueggea[6].

Распаўсюджанне правіць

Прадстаўнікі роду сустракаюцца на Мадагаскары, Рэюньёне і Маўрыкіі[5].

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 119. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. а б Hoffmann P., Kathriarachchi H. & Wurdack K. J. A phylogenetic classification of Phyllanthaceae (Malpighiales; Euphorbiaceae sensu lato) .(англ.) // Kew Bulletin : journal. — 2006. — Т. 61. — С. 37–53.
  5. а б в Kubitzki K. Euphroniaceae // The Families and Genera of Vascular Plants / Edited by K. Kubitzki. — Berlin-Heidelberg: Springer Science & Business Media, 2014. — Т. XI Flowering Plants · Eudicots Malpighiales. — С. 196. — 333 с. — ISBN 978-3-642-39416-4.
  6. Webster G. L. A revision of Flueggea (Euphorbiaceae)(англ.) // Allertonia : journal. — 1984. — Т. 3. — № 4. — С. 259—312.

Спасылкі правіць

  • Секуринега: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)