Секу Думбія
Секу Думбія (нар. 11 лютага 1994, Адзапэ, Кот-д’Івуар) — івуарыйскі футбаліст, паўабаронца казахстанскага клуба «Ардабасы» з Шымкента.
Нарадзіўся |
13 чэрвеня 1994[1] (28 гадоў) |
|||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Грамадзянства |
![]() |
|||||||||||||||||||||
Рост | 184 см | |||||||||||||||||||||
Вага | 75 кг | |||||||||||||||||||||
Пазіцыя | паўабаронца | |||||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | ||||||||||||||||||||||
Клуб |
![]() |
|||||||||||||||||||||
Нумар | 22 | |||||||||||||||||||||
Маладзёжныя клубы | ||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||
|
Клубная кар’ераПравіць
Пачынаў кар’еру ў Кот-д’Івуары, а ў кастрычніку 2014 года перайшоў у малдаўскі клуб «Саксан». Улетку 2015 года далучыўся да іншага малдаўскага клуба — «Зары», з якім выйграў Кубак Малдовы.
У жніўні 2016 года стаў іграком беларускага клуба «Слуцк»[2]. Аднак ужо 28 жніўня ў матчы з мінскім «Дынама» (1:1) атрымаў траўму, вярнуўся на поле ў канцы сезона 2016. У пачатку сезона 2017 звычайна выхадзіў на замену, але пазней стаў трывала з’яўляцца ў стартавым складзе каманды. Заставаўся іграком асновы і ў сезоне 2018.
У снежні 2018 года пакінуў «Слуцк»[3] і неўзабаве падпісаў кантракт з расійскім клубам «Тамбоў»[4]. У жніўні 2019 года перайшоў у «Армавір», дзе гуляў да канца сезона 2019/20. У лютым 2021 года папоўніў склад ізраільскага «Хапаэля» з Хадэры.
У пачатку 2022 года быў блізкі да вяртання ў «Слуцк», аднак у выніку пераход не адбыўся. У красавіку 2022 года стаў іграком казахстанскага «Ардабасы».
ДасягненніПравіць
- Уладальнік Кубка Малдовы: 2016
- Пераможца Першынства ФНЛ: 2019
Зноскі
- ↑ Soccerway Праверана 16 чэрвеня 2019.
- ↑ Ивуарийцы Сенин Себаи и Секу Думбиа пополнили "Слуцк"
- ↑ "Слуцк" расстался с Думбия и Ауие
- ↑ Экс-хавбек "Слуцк" Думбия перешел в "Тамбов"