Сельская гаспадарка Джыбуці

Сельская гаспадарка складае 2,8 % ВУП Джыбуці. Аднак яе паўнавартаснаму развіццю перашкаджаюць частыя засухі. Так, з-за засухі 1982 г. да 1985 г. 85% джыбуційскіх качэўнікаў страцілі ад 50 да 60% галоў жывёлы[1].

У Джыбуці, станам на 1991 г., доля занятых у сельскай гаспадарцы складала каля 75 працэнтаў ад усёй працаўладкаванай часткі насельніцтва краіны.

Жывёлагадоўля

правіць

Наяўнасць пашы (11% тэрыторый) спрыяе развіццю жывёлагадоўлі. Па даных на 2014 г. пагалоўе коз складае 507 000, авечак — 470 000, вярблюдаў — 60 000, прыручаных птушак — каля 1 000[2].

Земляробства

правіць

Земляробства практычна адсутнічае. Плошча апрацоўваных зямель — прыкладна 1%. Вялікую шкоду яму наносяць частыя засухі. Тым не менш у 2013 г. былі сабраны пяць тон апельсінаў, а ў 2014 — дваццаць тон цукровай кукурузы. Таксама вырошчваюць пшаніцу, алівы, сланечнік, ячмень, бананы, яблыкі, какава-бабы, бульбу і гарбату. Нязначна развіта сфера вінаробства[1][2].

Землекарыстанне і ірыгацыя

правіць

У краіне з 10 км², якія адводзяцца пад абрашанае земляробства, да 2% ворных зямель і каля 60% прыдатныя для выпасу жывёлы. Большая частка ворных зямель знаходзіцца ў рэгіёне Таджура і ў гарах Мабла каля Абока. Самыя высокія часткі гор Года атрымліваюць 300-500 мм ападкаў у год, а прылеглая тэрыторыя, паўночней гор Мабла, атрымлівае 200-300 мм. Сярэдняя і Паўднёвая горы Бура і Арта ў сярэднім атрымліваюць ад 150 да 250 мм[3].

Рыбалоўства

правіць

Джыбуці мае берагавую лінію ў 372 км і марскі раён у 6280 км² на скрыжаванні Чырвонага мора і Адэнскага заліва. Улоў рыбы ў Джыбуці ў 1981 г. склаў 503 тоны. Большасць рыбацкіх угоддзяў сканцэнтраваны на ўсходнім узбярэжжы недалёка ад сталіцы горада Джыбуці[4].

Заўвагі

правіць
  1. а б Республика Джибути на сайте Министерства Иностранных Дел России. Архівавана з першакрыніцы 14 мая 2007. Праверана 28 ліпеня 2019.
  2. а б Джибути — Статистика Сельское хозяйство
  3. Faster growing crops could improve food production (7 ліпеня 2004). Архівавана з першакрыніцы 11 студзеня 2018. Праверана 28 ліпеня 2019.
  4. FAO Fishery Country Profile - DJIBOUTI. Архівавана з першакрыніцы 28 ліпеня 2019. Праверана 28 ліпеня 2019.

Спасылкі

правіць