Сенька Налівайка

«Сенька Налівайка...» — беларускія сатырычныя вершы, надрукаваныя ў 1642 годзе.

Каталікі-езуіты склалі вершы ад імя праваслаўнага героя супраць лютэран. Змешчаны ў пасквільным зборніку «Вітанне на першы прыезд з Караляўца да кадлубка саксонскага віленскага нейкага Херн-Лютэрмахра» (польск.: Witanie na pierwszy wjazd z Krolewca...), разам з імі іншыя польскія і адзін макаранічны верш. Выданне на лацінцы.

Яўхім Карскі ўключыў вершы ў сваю працу «Беларусы». Алесь Бразгуноў надрукаваў увесь зборнік у сваім перакладзе (беларуская частка толькі пераведзена ў кірыліцу) побач з арыгіналам.

Мова твору амаль народная беларуская, з малым лікам чужых элементаў — польскіх, царкоўнаславянскіх, украінскіх. Украінізмы тут звязаны з сюжэтам, бо гістарычны Севярын Налівайка быў з Украіны.

Тэкст правіць

СЕНЬКО НАЛЕВАЙКО ПОУЧЫЦЕЛЁВІ САСКЕМУ ПОУЧЭНЕ О ГРЭЧЫСЕ ПРЫЯТЭЛЬСКОЕ ПОСЫЛАЕТ

Ужо ж гэто по ліху Сасы подурэлі,
Колі нам тут грэчыху у Сенька однелі;
Охці мне! По Грэчэску брусіш вельмі много,
А штоб тобе дав в губу нетуце нікого;
Прыдэт на тя Могіла, што і горш умеет,
Колі только грэчыха новая поспеет.
У Могілу, блядін сын, к Москве на Науку,
Ліхое гадынішчэ, Немецкі пауку;
Скупав ся б есь в Негленнэй, забывсе б скогліті,
Аж Саска по грэчэску думно глаголіті.
Одрэк бысь ся Лютора і беса самого,
Побывавшы у Цара звёнзан Московского.
Да і у нас Дутка есьць і Жолуд велікі,
Діонызэй, Дорохфей, імеют лялікі.
А в Кіеві тма людэй со всемі сьвятцамі,
Уперод гуторылі з старымі грэкамі:
Да чы детко тэбэ дав, всё нам одбераеш,
А Немца вжо забывшы по грэцку іграеш:
І так нудно у Тройцы на образ гледэті,
По грэчэску подпісан, нельза зрозуметі
Усім Налевайчыком; Гора Сінайская,
Страх велік Катарына где лежыт сьвятая.
З Ляхамі тяжыся; деткі маленькіе
Больш у ніх укемілі, ніж всі Люторскіе:
Учасе в ты, почавшы бразгаць по грэчэску,
Да конец поучэня прыдав есь по чэску.
Найдэм на тя, сукін род, іншы язык в воде,
По секерску глаголат будеш в том холоде.
Тяшко нам і з Ляхамі, а горш з Унітамі,
Йштоб Цэркві не узелі добрымі правамі.
А вы пак нас нудітэ як мы ерэтыцы,
Альбо как Ляхі зовут самі Схісматыцы.
Не твоім, лысы бесе, носом зачынаеш
Войну з намі; а з Ляхі за того познаеш,
І Кісель, Кулажын сын, ах, набрався пуду,
А ты рэчэш поздавшы: где я ютро буду?

Асаблівасці мовы і вобразаў правіць

Аляксандр Брукнер у 1911 годзе казаў, што вершы напісаны «w pysznej białoruszczyznie» — на харошай беларускай мове. Ёсць у тэксце гульня слоў, спалучаюцца грэчаская мова і грачыха, кісель і кулага (дзве назвы страў).

Гл. такасма правіць

Літаратура правіць

  • Славянамоўная паэзія Вялікага Княства Літоўскага XVI-XVIII стст. / укл. Алесь Бразгуноў. 2011. ISBN 978-985-08-1291-9
  • Марына Свістунова, Да праблемы пераемнасці беларускай літаратурнай мовы: лацінаграфічныя тэксты XVIII стагоддзя // Acta Albaruthenica 20
  • Aleksander Brückner. Pieśni polsko-ruskie // Pamiętnik Literacki. rok 1911 t.10 n.1-4