Адкрыць галоўнае меню

Сера-ду-Мар (парт.: Serra do Mar) — горная сістэма ў паўднёва-ўсходняй частцы Бразіліі. Даўжыня — 1500 км, а вышыня — да 1889 м.

Сера-ду-Мар
Сера-ду-Мар
Сера-ду-Мар
Каардынаты: 26°00′ пд. ш. 48°58′ з. д.HGЯO

Сера-ду-Мар (Бразілія)
Сера-ду-Мар
Сера-ду-Мар
Commons-logo.svg Катэгорыя на Вікісховішчы

Уяўляе сабой прыпадняты край крышталічнага Атлантычнага шчыта, рэзка абрываецца да Атлантычнага акіяна, што надае усходнім схілам выгляд горных хрыбтоў. Пры гэтым геалагічны ўзрост нагор’я роўны 60 млн гадоў.

З-за шматлікіх высечак лесу і ўрбанізацыі, экасістэма Сера-ду-Мар зведала значныя змены. Знішчана частка падлеску, зніклі некаторыя каштоўныя віды жывёл і раслін. Сёння функцыі захавання біялагічнай разнастайнасці ўскладзены на нацыянальныя прыродныя паркі, экалагічныя станцыі і рэзерваты, аднак па-ранейшаму актуальныя праблемы лясных пажараў, кіслотных дажджоў і браканьераў.

На тэрыторыі нагор’я знаходзяцца такія гарады, як Сан-Паўлу і Рыа-дэ-Жанейра.