Серэнге́ці[1] — экасістэма ва Усходняй Афрыцы, прасціраецца ад поўначы Танзаніі на ўсход ад возера Вікторыя, да поўдня Кеніі паміж 1 і 3 градусам паўночнай шыраты і 34 і 36 градусам усходняй даўгаты, і ахоплівае тэрыторыю каля 30 тысяч км². Назва паходзіць ад масайскага слова «siringet», якое азначае «бясконцыя раўніны». Экасістэма Серэнгеці адна з найстарэйшых і найбольш захаваных на Зямлі. Больш за 80 працэнтаў Серэнгеці займаюць ахоўныя тэрыторыі — нацыянальны парк Серэнгеці, утвораны ў 1951[1] годзе, запаведнік Нгорангора ў Танзаніі, запаведнік Масаі-Мара ў Кеніі і інш. Серэнгеці знаходзіцца на вышыні ад 920 да 1850 м над узроўнем мора і яе ландшафт мяняецца ад травяністай раўніны на поўдні да саваны ў цэнтры і шырокай лясістай мясцовасці на захадзе.

Зебры ў Серэнгеці

У 1981 годзе нацыянальны парк Серэнгеці (Танзанія) быў уключаны ў спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

Зноскі

Літаратура правіць

Спасылкі правіць

  Сусветная спадчына ЮНЕСКА, аб’ект № 156
рус.англ.фр.