Адкрыць галоўнае меню
Perejil-neutral.png

Сеўцкая сцяна (ісп.: Valla de Ceuta) — сістэма памежных збудаванняў, якія аддзяляюць іспанскі паўанклаў Сеўта ад каралеўства Марока. Пабудавана ў 2001 г. на сродкі ЕС з мэтай абароны Еўропы ад некантралюемага наплыву нелегальных мігрантаў з Афрыкі.

Уяўляе сабою паралельныя загараджальныя збудаванні 3-мятровай вышыні, абароненыя калючым дротам, паміж якімі устроены праход для памежнікаў. Сцяна абсталявана відэакамерамі, датчыкамі шуму і руху, закліканымі выявіць спробы перасячэння сцяны з боку нелегальных эмігрантаў і кантрабандыстаў.

Нягледзячы на пратэсты мараканскага ўрада (які мае прэтэнзіі на іспанскія паўанклавы ў Афрыцы), іспанскі ўрад у наш час заняты збудаваннем падобнай сцяны вакол яшчэ аднаго паўночнаафрыканскага паўанклава — Мелільі.

Гл. таксамаПравіць