Аляксандр Эмін Каспер (Скандар) Кейнс (англ.: Alexander Amin Casper "Skandar" Keynes), род. 5 верасня 1991, Лондан)[4][5] — англійскі палітычны дарадца і былы акцёр. Адыграў Эдмунда Пэвэнсі ў фільмах «Хронікі Нарніі: Леў, Вядзьмарка і чароўная шафа», «Хронікі Нарніі: Прынц Каспіян» і «Хронікі Нарніі: Заваёўнік світанку».

Скандар Кейнс
Дата нараджэння 5 верасня 1991(1991-09-05)[1] (32 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Бацька Randal Keynes[d][3]
Маці Zelfa Hourani[d][3]
Адукацыя
Прафесія акцёр, палітычны саветнік
IMDb ID 1342727

Біяграфія правіць

Акцёр нарадзіўся ў 1991 годзе. У яго ёсць старэйшая сястра Сумайя. Яго маці ліванскага, іранскага і турэцкага паходжання, а бацька англійскай — брытанскі пісьменнік і абаронца прыроды Рэндал Кейнс. Дзед Скандара да сваёй іміграцыі ў Вялікабрытанію быў дарадцам туніскага прэзідэнта, таксама меў брата Альберта Хоурані, галоўнага гісторыка па блізкім Усходзе. Дзядзька Скандара — прафесар Кембрыджскага універсітэта Сайман Кейнс[6], дзед — фізіёлаг Рычард Кейнс, прадзед — фізіёлаг Эдгар Эдрыян, лаўрэат Нобелеўскай прэміі 1932 года, а пра-пра-прадзед — Чарлз Дарвін[7]. Скандар напалову ангелец, на чвэрць ліванец, на восьмую частку турак і перс[8].

З 2000 года па 2005 Скандар наведваў тэатральную школу Ганны Шэр. У 2008 годзе ён скончыў прыватную лонданскую школу для хлопчыкаў, у якой таксама вучыўся іншы англійскі акцёр — Дэніэл Рэдкліф.

З дзяцінства прымаў удзел у разнастайных тэатральных пастаноўках, у 2003 годзе сыграў у тэлевізійным фільме «Ферары» маладога Энцо Ферары.

У пачатку 2004 года рэжысёр Эндру Адамсон зацвердзіў 12-гадовага Скандара на ролю Эдмунда Пэвэнсі. Хлопчык сыграў аднаго з галоўных персанажаў у трох фільмах з цыклу «Хронікі Нарніі»[9]. Нягледзячы на ашаламляльны поспех трылогіі, Скандар вырашыў не працягваць акцёрскую кар’еру. У 2014 годзе ён скончыў універсітэт[10] і цяпер з’яўляецца дарадцам члена брытанскага парламента Крыспіна Бланта[11].

Заўвагі правіць

  1. Skandar Keynes // Roglo — 1997. — 9000000 экз.
  2. http://www.tvguide.com/celebrities/skandar-keynes-197922/
  3. а б Kindred Britain
  4. Findmypast.co.uk Архівавана 24 верасня 2015.. Findmypast.co.uk. Проверено 18 марта 2011.
  5. London, England, Births and Christening Notices from The Times, 1983—2003.; at ancestry.com
  6. Anderson, Jon Lee (2006-07-24). «Change of Plans». The New Yorker
  7. Notes on the Rendall family. Проверено 29 мая 2008. (недаступная спасылка)
  8. SKANDAR KEYNES — Personal Facts Архівавана 9 лістапада 2015.. Skandar-keynes.com, 2008-07-31, retrieved 2011-07-18
  9. Interview: The Chronicles Of Narnia’s Skandar Keynes — CINEMABLEND Архівавана 24 верасня 2017., CINEMABLEND (6 декабря 2010). Проверено 6 февраля 2017.
  10. Skandar Keynes — About Архівавана 12 студзеня 2017.. www.skandar-keynes.com. Проверено 2 февраля 2017.
  11. Skandar Keynes (Wikipedia).