Сквер Старосцінская слабада

Старо́сцінская слабада́ (руск.: Старостинская слобода) — сквер у Цэнтральным раёне Мінска. Размешчаны ў паркавай зоне ўздоўж ракі Свіслач у межах вуліц Камуністычнай, Старажоўскай, перад гасцініцай «Беларусь»[1].

Сквер Старосцінская слабада
Асноўная інфармацыя
Тыпсквер
Размяшчэнне
53°54′49″ пн. ш. 27°33′02″ у. д.HGЯO
РаёнЦэнтральны раён
Гістарычны раёнСтаросцінская Слабада 
Сквер Старосцінская слабада (Мінск Цэнтр)
Сквер Старосцінская слабада
Сквер Старосцінская слабада
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Сквер з помнікам А. С. Пушкіну

10 ліпеня 1999 года ў скверы быў урачыста адкрыты помнік А. С. Пушкіну (скульпт. Юрый і Рыгор Арэхавы). Помнік стаў падарункам мэрыі Масквы гораду Мінску, прымеркаваным да 200-годдзя з дня нараджэння расійскага паэта[2]. Праз помнік сквер часам памылкова называюць Пушкінскім.

Альтанка ў скверы

Назва скверу прысвоена ў 2009 годзе, паводле назве старога прадмесця Старосцінская слабада, якое існавала тут у XVI – першай палове XX ст.[1].

Зноскі

Спасылкі правіць