Скрабінемоз[1] — паразітарнае захворванне свойскіх і дзікіх жывёл, выкліканае круглымі чарвямі роду Skrjabinema, якія паразітуюць у тоўстым кішэчніку капытных[1].

Апісанне

правіць

Найбольш бываюць у авечак (узбуджальнік скрабінема авечая (Skrjabinema ovis)) і коз (узбуджальнік скрабінема казліная (Skrjabinema caprae))[1], таксама сустракаецца ў газеляў і іншых жывёл.

Прадстаўнікі роду Skrjabinema паразітуюць у тоўстай кішцы жвачных жывёл[1].

Шлях заражэння аліментарны, жывёлы заглынаюць інвазійныя яйцы з кормам або вадой[1]. Авечкі і козы хварэюць на яго круглы год, часцей за ўсё захворванне выяўляецца вясной[1].

Распаўсюджанне

правіць

Скрабінемоз распаўсюджаны ва ўсіх зонах зямнога шара[1].

Сімптомы і дыягностыка

правіць

Захворванне можна вызначыць па клінічных сімптомах. Хворыя жывёлы неспакойныя, у іх назіраецца сверб у перыанальнай вобласці, на скуры макаўкі (асновы) хваста расчэсы, ранкі, запаленне[1].

Дыягназ удакладняюць аваскапіяй перыанальных саскрэбаў.

Лячэнне і прафілактыка

правіць

У лячэнні выкарыстоўваюць медыкаментозныя сродкі (тэтрамізол, рынтал, мебенвет).

Для прафілактыкі маюць важнае значэнне захоўванне правіл зоагігіены, ізаляванае ўтрыманне жывёл розных узроставых груп.

Крыніцы

правіць
  1. а б в г д е ё ж Скрабінемозы // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1985. — 599 с., іл. — 10 000 экз.. — С. 523

Літаратура

правіць
  • Болезни овец. — М., 1863
  • Кыргыз Совет Энциклопедиясы. Башкы редактор Б. О. Орузбаева. -Фрунзе: Кыргыз Совет Энциклопедиясынын башкы редакциясы, 1980. Том 5. Пирс — Токкана. — 656 б.