Слабада (Лоінскае сельскае паселішча)
Слабада (руск.: Слобода) — вёска ў Смаленскім раёне Смаленскай вобласці Расіі. Уваходзіць у склад Лоінскага сельскага паселішча. Насельніцтва — 6 жыхароў (2007).
Вёска
Слабада
|
Геаграфія
правіцьРазмешчана ў заходняй частцы вобласці за 48 км на паўночны захад ад Смаленска, за 13 км на паўночны захад ад аўтадарогі 66К11 Смаленск — Невель, на беразе ракі Клец. За 28 км на поўдзень ад вёскі знаходзіцца чыгуначная станцыя Галынкі на лініі Смаленск — Віцебск.
Гісторыя
правіць25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 года згодна з пастановай I з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала вёску разам з іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР.
У гады Вялікай Айчыннай вайны вёска была акупавана нямецкімі войскамі ў ліпені 1941 года, вызвалена ў верасні 1943 года[1].
Зноскі
- ↑ Вызваленне Смаленшчыны./Энцыклапедыя Смаленскай вобласці Архівавана 27 жніўня 2016.