Слабадская вуліца (Наваполацк)
Наваполацк
Слабадская вуліца (трансліт.: Slabadskaja vulica, руск.: Слободская улица) — вуліца ў паўночна-заходняй частцы Наваполацка.
Слабадская вуліца Наваполацк | |
---|---|
Агульная інфармацыя | |
Краіна | |
Горад | Наваполацк |
Працягласць | 1500 м |
Паштовы індэкс | 211443 |
Нумары тэлефонаў | +375214 |
Апісанне
правіцьРазмешчана ў паўночна-заходняй частцы горада (1-ы мікрараён) і цягнецца з паўднёвага ўсходу на паўночны захад ад вуліцы Ктатарава да вуліцы Маладзёжнай, пасля якой пераходзіць у мясцовую аўтадарогу, якая спалучае горад з прамзонай завода БВК. Працягласць вуліцы складае 1,5 км. На вуліцы налічваецца не больш за тузін шматкватэрных жылых дамоў у 9 паверхаў, якія размешчаны па цотным боку вуліцы.