Вуліца Ктатарава (Наваполацк)
Вуліца Ктатарава (трансліт.: vulica Ktatarava, руск.: улица Ктаторова) — вуліца ў паўночна-заходняй частцы Наваполацка, названая ў гонар першага кіраўніка Наваполацкага НПЗ Алега Ктатарава.
Вуліца Ктатарава Наваполацк | |
---|---|
Агульная інфармацыя | |
Краіна | |
Горад | Наваполацк |
Працягласць | 2700 м |
Назва ў гонар | Алег Ктатараў |
Паштовы індэкс | 211446 |
Нумары тэлефонаў | +375214 |
Апісанне
правіцьПершапачатковая назва - вуліца Нафтавікоў. У 1975 годзе вуліца атрымала сучасную назву. Размешчана ў паўночна-заходняй частцы горада (3-ці мікрараён) і цягнецца з паўночнага ўсходу на паўднёвы захад ад узбярэжжа Заходняй Дзвіны да прамзоны і трамвайнага дэпо, пасля чаго пераходзіць у вуліцу Прамысловую. Вуліца перасякае такія вуліцы, як Паркавая і Маладзёжная, да яе прымыкаюць вуліцы Школьная, Дзяржынскага, Блахіна і Слабадская. Працягласць вуліцы складае 2700 метраў. Забудова тыпавая, цагляная і панэльная, з павярховасцю пераважна ў 5 паверхаў.