Прамысловая вуліца (Наваполацк)
Прамысловая вуліца (трансліт.: Pramyslovaja vulica, руск.: Промышленная улица) — вуліца ў Наваполацку.
Прамысловая вуліца Наваполацк | |
---|---|
Агульная інфармацыя | |
Краіна | |
Горад | Наваполацк |
Працягласць | 3500 м |
Паштовы індэкс | 211441 |
Нумары тэлефонаў | +375214 |
Апісанне
правіцьРазмешчана ў заходняй частцы горада на тэрыторыі прамзоны НПЗ. Цягнецца з паўночнага ўсходу на паўднёвы захад ад вуліцы Ктатарава да вуліцы Нафтаперапрацоўшчыкаў. Вуліца з’яўляецца асноўнай транспартнай артэрыяй, якая спалучае жылую і прамысловую часткі горада. Працягласць вуліцы складае каля 3,5 км. Жылая забудова на вуліцы адсутнічае. Уздоўж часткі вуліцы пракладзены трамвайныя рэйкі.