Славамір (славацк.: Slavomír; IX стагоддзе) — князь вялікамараўскі з дынастыі Майміравічаў, які некаторы час быў валадаром Вялікай Маравіі.

Славамір
фюрст
871 — 871
Папярэднік Расціслаў
Пераемнік Святаполк I[d]
Нараджэнне IX стагоддзе
Смерць IX стагоддзе
Род Майміравічы
Дзейнасць святар

У 870 годзе кароль Усходне-Франкскага каралеўства Людовік II падтрымаў паўстанне Святаполка I супраць свайго дзядзькі і сюзерэна Расціслава, князя Вялікай Маравіі. Расціслаў быў схоплены, перададзены франкам і аслеплены. Аднак франкі вырашылі захапіць і ўсходнюю частку краіны. Пасля пратэсту Святаполка яны паланілі яго і паспрабавалі заваяваць ўсю краіну.

Гэтая спроба прывяла да паўстання, узначаленага князем Славамірам, якога абралі новым кіраўніком Вялікай Маравіі. Франкі хутка вызвалілі свайго былога хаўрусніка Святаполка і паслалі яго з моцнымі баварскімі войскамі ў мараўскія землі. Нягледзячы на вялікія падарункі і абяцанні ад франкскага караля, Святаполк таемна звязаўся са Славамірам, які падпарадкаваўся законнаму князю. Святаполк прыняў камандаванне над войскамі Вялікай Маравіі, напаў на баварскае войска і пасля упэўненай перамогі вызваліў ўсю краіну.

Гл. таксама правіць