Славацкі тэхнічны ўніверсітэт у Браціславе

Славацкі тэхнічны ўніверсітэт у Браціславе — славацкая дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта і з сядзібай у Браціславе.

Славацкі тэхнічны ўніверсітэт у Браціславе
Slovenská technická univerzita v Bratislave
Выява лагатыпа
Арыгінальная назва Slovenská technická univerzita v Bratislave
Міжнародная назва Slovak University of Technology in Bratislava
Заснаваны 1937
Студэнты 18 000
Размяшчэнне Браціслава
Сайт stuba.sk
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Агульная характарыстыка правіць

Гэта самы вядомы тэхнічны ўніверсітэт Славакіі. Цяперашнюю назву ён атрымаў 13 лютага 1991 года, раней называўся Славацкім тэхнічным інстытутам у Браціславе. З’яўляецца прадаўжальнікам традыцый Горнай акадэміі ў Банска-Шцьяўніцы, дзе былі закладзены асновы практычнай адукацыі.

Універсітэт прапануе тэхнічную адукацыю, прыцягваючы студэнтаў да даследаванняў у галіне прыродазнаўчых навук, інфарматыкі, будаўніцтва, архітэктуры, хіміі, харчовай прамысловасці і тэхналогіі матэрыялаў. Па даных славацкага рэйтынга «АRRА», універсітэт ужо доўгі час з’яўляецца найлепшым універсітэтам Славакіі, які рыхтуе спецыялістаў па напрамках: хімічныя тэхналогіі, камп’ютарныя і тэхнічныя навукі.

Выпускнікі ўніверсітэта — адны з найбольш запатрабаваных і высокааплатных спецыялістаў на рынку працы Славакіі. Штогод на 7 факультэтах універсітэта і ва ўніверсітэцкім інстытуце навучаецца каля 17 тысяч студэнтаў. Універсітэт выпускае бакалаўраў, інжынераў, магістраў і аспірантаў. Ён таксама прапануе навучанне па праграмах бесперапыннай адукацыі і МВА ў супрацоўніцтве з Тэхнічным універсітэтам у Вене.

Структура правіць

  • Факультэт грамадзянскага будаўніцтва
  • Факультэт машынабудавання
  • Факультэт электратэхнікі і інфармацыйных тэхналогій
  • Факультэт хімічнай і харчовай тэхналогіі
  • Архітэктурны факультэт
  • Факультэт матэрыялазнаўства і тэхналогіі ў Трнаве
  • Факультэт інфарматыкі і інфармацыйных тэхналогій
  • Інстытут менеджменту
  • Інстытут інжынерных даследаванняў

Спасылкі правіць