Слон (шахматы)
Слон (Unicode: ♗, ♝) — лёгкая шахматная фігура. Кожны з супернікаў пачынае гульню з двума сланамі. Напачатку партыі сланы займаюць палі c1, f1 (белыя) і c8, f8 (чорныя сланы).
a | b | c | d | e | f | g | h | ||
8 | 8 | ||||||||
7 | 7 | ||||||||
6 | 6 | ||||||||
5 | 5 | ||||||||
4 | 4 | ||||||||
3 | 3 | ||||||||
2 | 2 | ||||||||
1 | 1 | ||||||||
a | b | c | d | e | f | g | h |
Хады слана
правіцьСлон можа хадзіць на любую колькасць палёў па дыяганалі пры ўмове, што на яго шляху няма іншых фігур.
Кожны слон можа рухацца альбо толькі па белых, альбо толькі па чорных палёх, таму аднаго з сланоў называюць белапольным, іншага — чарнапольным. Ці, мяркуючы па пачатковай расстаноўцы, сланы могуць быць названыя адпаведна каралеўскім і ферзевым.
Слон у шахматнай партыі
правіцьПаколькі слану падуладная толькі палова палёў дошкі, ён слабейшы за ладдзю, якая можа хадзіць па ўсіх палях. Акрамя таго, на пустой дошцы пад ударам ладдзі заўжды знаходзіцца чатырнаццаць клетак, у той час як пад ударам слана — ад сямі да трынаццаці. Да таго ж адным сланом і каралём мат паставіць немагчыма.
Слон прыблізна эквівалентны каню альбо тром пешкам. Перавага каня ў тым, што ён можа скакаць праз іншыя фігуры. Аднак слон становіцца параўнальна мацнейшым у эндшпілі, калі атрымлівае больш вольнай прасторы для манеўраў.
Этымалогія
правіцьАдпаведная фігура па-арабску завецца аль-філь, з-за чаго ва Францыі пераўтварылася ў шута (фр.: fou), у Англіі, з-за падабенства з біскупскай мітрай — у біскупа (англ.: bishop), а ў Германіі перайменаваная ў бегуна (ням.: Läufer)[1].
Зноскі
- ↑ http://korneslov.ru/publ/28-1-0-70 Архівавана 24 верасня 2008. (руск.)
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Слон (шахматы)
- Piececlopedia: Слон (англ.)