Сліжыкі

салодкае печыва

Слі́жыкі, слі́зікі, слі́дзікі (літ.: Kūčiukai, польск.: śleżyki, śliżyki[1]) — салодкае печыва з рошчыннага цеста, у якое часам дабаўлялі мак пры замешванні і якое елі з макавым малаком і мёдам. Традыцыйная калядная страва на Віленшчыне[2].

Сліжыкі ў сухім выглядзе

У некаторых мясцінах сліжыкі пяклі на самым пачатку Адвента (Піліпаўскага посту ў праваслаўных), і высушвалі ў ільняным мяшочку каля месяца. Сліжыкі вымалі з мяшочка за 2 гадзіны да Вігіліі і дабаўлялі да маку з мёдам, а ў больш заможных дамах падавалі з рознымі бакалеямі: арэхамі, сушанай садавіной, цукатамі і г.д[2].

Спосаб прыгатавання

правіць

Расцерці дрожджы з 1 лыжачкай цукру, заліць малаком, пасыпаць 2-3 сталовымі лыжкамі мукі. Пакінуць у цёплым месцы на 15 хвілін, пакуль рошчына не пачне ўздымацца. Рэшту мукі прасеяць, змяшаць з рэштай цукру і макам. Дадаць рошчыну, соль і крыху цеплаватай вады. Старанна размяшаць, даліваючы вады ў выпадку патрэбы — цеста не павінна прыставаць да рук. Закрыць ільняным ручніком або сурвэткай і пакінуць у цёплым месцы на 20-30 хвілін. Скачаць з цеста каўбаску каля 1—1,5 см дыяметрам і нарэзаць на гузікі каля 1 см таўшчынёй. Выкласці на бляху, пасыпаную мукой або змазаную алеем. Запякаць у духоўцы пры 160 °C, 10 хвілін. Падаваць з макавым малаком або з гарбатай, кавай[2].

Сліжыкі можна адварыць 5 хвілін у падсоленай вадзе, зліць кіпень, заліць халоднай вадой і падаваць палітымі макавым малаком[2].

Крыніцы

правіць
  1. Śleżyki – śliżyki | Wilnopedia | Encyklopedia Wilna i Wileńszczyzny(нявызн.). http://www.wilnopedia.lt/. Праверана 12 снежня 2024.
  2. а б в г Ламанцы і сліжыкі (руск.). zviazda.by (30 снежня 2014). Праверана 12 снежня 2024.

Спасылкі

правіць