Смаленскі павет (Расійская імперыя)
Смаленскі павет — адміністрацыйная адзінка ў складзе Рыжскай губерні, Смаленскага намесніцтва і Смаленскай губерні, якая існавала ў 1708—1929 гадах. Цэнтр — горад Смаленск.
Смаленскі павет | |
---|---|
Краіна | Расійская імперыя |
Уваходзіць у |
|
Адміністрацыйны цэнтр | |
Дата ўтварэння | 1708 |
Дата скасавання | 1929 |
Насельніцтва |
|
Плошча |
|
Гісторыя
правіцьЮрыдычна павет быў аформлены ў 1708 годзе ў ходзе адміністрацыйнай рэформы Пятра I, калі ён быў аднесены да Смаленскай губерні. У 1713 годзе Смаленская губерня была скасавана і Смаленскі павет адышоў да Рыжскай губерні, аднак ужо ў 1726 годзе Смаленская губерня была адноўлена. З 1775 па 1796 год павет адносіўся да Смаленскага намесніцтва, а потым зноў стаў часткай Смаленскай губерні.
25 сакавіка 1918 года ён быў абвешчаны часткай Беларускай Народнай Рэспублікі, а 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з маніфестам I з’езда КП(б) Беларусі ўвайшоў у склад Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі Беларусь, 19 студзеня выключаны са складу Савецкай Беларусі і перададзены Савецкай Расіі.
У 1922 годзе ў склад павета ўвайшла тэрыторыя скасаванага Краснінскага павета. У 1929 годзе губерня і павет былі скасаваныя, а тэрыторыя павета ўвайшла ў склад Смаленскай акругі новай Заходняй вобласці.
Насельніцтва
правіцьПа даных перапісу 1897 года ў павеце пражывала 145 200 чалавек. У тым ліку рускіх — 91,1 %; яўрэяў — 3,1 %; палякаў — 2,6 %; беларусаў — 1,2 %. У самім Смаленску пражывала 46 699 чалавек[1].
Адміністрацыйны падзел
правіцьУ 1890 годзе ў склад павета ўваходзіла 11 валасцей[2].
№ п / п | Воласць | Валасное праўленне | Колькасць паселішчаў | Насельніцтва |
---|---|---|---|---|
1 | Багародзіцкая | с. Багародзіцкае | 129 | 8191 |
2 | Беларуцкая | с. Яцкава | 40 | 5201 |
3 | Уладзімірская | в. Ілаўка | 61 | 5489 |
4 | Катыньская | с. Катынь | 97 | 9018 |
5 | Карахоткінская | с. Герасімава-Карэлы | 107 | 7444 |
6 | Кошчынская | с. Кошчына | 67 | 5563 |
7 | Лабкоўская | в. Лабкова | 56 | 5074 |
8 | Прудкоўская | с. Прудкі | 31 | 6235 |
9 | Спаская | с. Спас-Цвярдзілоўскі | 58 | 9842 |
10 | Хахлоўская | с. Хахлова | 98 | 8339 |
11 | Цурыкоўская | с. Цюшына | 58 | 6210 |
Да 1926 года валасцей стала 14: Бахоцкая (цэнтр — мястэчка Татарск), Грынеўская, Дасугоўская, Кардымаўская, Катыньская, Краснінская, Любавіцкая, Манастыршчанская, Мошчынская, Пераснянская, Пачынкаўская, Руднянская, Сыракарэнска-Ліпецкая, Хахлоўская.
Заўвагі
правіць- ↑ Демоскоп Weekly — Приложение. Справочник статистических показателей . Архівавана з першакрыніцы 2 ліпеня 2020. Праверана 29 снежня 2009.
- ↑ Волости и гмины 1890 года. XL. Смоленская губерния. — СПб, 1890. Архівавана 7 лістапада 2021 года.