Смальянскі сельсавет

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Аршанскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі

Смалья́нскі сельсаве́т — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Аршанскага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок (да 2009 года вёска) Смальяны.

Смальянскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Аршанскі раён
Уключае 26 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Смальяны
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924,
27 верасня 1938
Дата скасавання 24 верасня 1926
Насельніцтва (2019) 1 544
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 2

Гісторыя правіць

Утвораны 20 жніўня 1924 года як Смальянскі сельсавет у складзе Коханаўскага раёна Аршанскай акругі БССР. Цэнтр — мястэчка Смальяны. 24 верасня 1926 года скасаваны ў сувязі з утварэннем Смальянскага местачковага Савета.

27 верасня 1938 года ўтвораны зноў як Смалянскі сельсавет у Аршанскім раёне Віцебскай вобласці БССР у сувязі з ліквідацыяй Смальянскага местачковага Савета. З 9 верасня 1946 года сельсавет у складзе адноўленага Коханаўскага раёна. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Шыбецкага сельсавета[1]. З 17 снежня 1956 года сельсавет у складзе Аршанскага раёна, з 25 снежня 1962 года — у складзе Талачынскага раёна, з 12 лютага 1965 года — у складзе Аршанскага раёна. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Смалянскага сельсавета 27 населеных пунктаў[2]. 18 красавіка 2000 года вёска Смаляны перайменавана ў Смальяны, а сельсавет — у Смальянскі. 24 верасня 2011 года вёска Агранамічная была ўключаная ў склад Смальянаў[3].

Насельніцтва правіць

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1886 чалавек[4], з іх 93,7 % — беларусы, 4,5 % — рускія, 0,8 % — украінцы[5]; паводле перапісу 2019 года — 1544 чалавекі[6].

Крыніцы правіць

  1. Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Витебской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 54. — 248 с. — 10 000 экз.
  3. Решение Оршанского районного Совета депутатов от 24.09.2011 г. № 29 Об упразднении деревни Агрономическая и изменении границ агрогородка Смольяны Смольянского сельсовета Архівавана 10 мая 2021.
  4. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Віцебскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
  5. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  6. Насельніцтва населеных пунктаў Віцебскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года

Літаратура правіць

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012.

Спасылкі правіць