Смаргонскі гісторыка-краязнаўчы музей

Смаргонскі гісторыка-краязнаўчы музей — музей Смаргоні. Створаны рашэннем Савета Міністраў БССР у маі 1984 г. Адкрыты для наведвальнікаў у чэрвені 1984 года. Першапачаткова музей быў размешчаны ў помніку архітэктуры ХVІ ст. — былым кальвінскім зборы ў Смаргоні.

Смаргонскі гісторыка-краязнаўчы музей
Месцазнаходжанне
museumsmorgon.by
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

На момант адкрыцця ў асноўным фондзе музея налічвалася 254 музейных прадметаў, з іх 183 — экспанаты, якія тычыліся гісторыі ў савецкі перыяд. За 1985 год асноўны фонд музея папоўніўся на 333 экспанаты.

Да канца 1984 г. быў распрацаваны тэматыка-экспазіцыйны план будучай экспазіцыі музея, у студзені 1985 г. заключаны дагавор з ВА «Белрэстаўрацыя» аб стварэнні мастацкага праекта экспазіцыі музея.

У маі 1986 г. Міністэрства культуры прапанавала змяніць профіль музея і замест гісторыка-краязнаўчага стварыць адзіны ў рэспубліцы музей-тэатр «Батлейка». Быў выкананы і зацверджаны праект прыстасавання будынка, пачаўся тэрміновы збор экспанатаў.

П. Южык. «Дзяўчынка ў капелюшы». 1930-я

У кастрычніку 1986 г. МК БССР зноў пераглядае пытанне аб музеі і прымае рашэнне стварыць у Смаргоні музей Беларускага народнага тэатра.

У маі 1987 г. зноў вярнуліся да музея-тэатра «Батлейка» і МК БССР зноў зацвердзіла гэтае рашэнне. Адначасова было ўзгоднена, што экспазіцыя гісторыка-краязнаўчага музея будзе стварацца ў будынку тагачаснага РДК.

У снежні 1987 г. усе праектныя работы былі завершаны. Былы кальвінскі збор (а праз некаторы час і будынак РДК) перадаюцца каталіцкай абшчыне.

Музей часова, на правах арэнды, пераязджае на другі паверх толькі што пабудаванай крамы.

15.12.1998 г. Смаргонскі райвыканкам прымае рашэнне аб перадачы будынка цалкам на баланс аддзела культуры для яго рэканструкцыі пад музей. З гэтага часу пачынаецца работа па стварэнню экспазіцыі.

19.12.2004 г. навукова-метадычная рада УК «Гродзенскі гісторыка-краязнаўчы музей» зацвердзіла тэматыка-экспазіцыйны план Смаргонскага гісторыка-краязнаўчага музея і прыняла ў цэлым генеральны.

9221 музейны прадмет асноўнага і 4766 — навукова-дапаможнага фондаў.

Спасылкі правіць