Павел Тамашавіч Южык
Павел Южык (4 сакавіка 1874, в. Новааляксандраўка (Вётхава), Смаргонскі раён — 16 сакавіка 1944, в. Новааляксандраўка) — беларускі грамадска-культурны дзеяч, мастак.
Павел Южык | |
---|---|
Імя пры нараджэнні | Павел Тамашавіч Южык |
Дата нараджэння | 4 сакавіка 1874 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 16 сакавіка 1944 (70 гадоў) |
Месца смерці | |
Род дзейнасці | мастак |
Вучоба | |
![]() |


Біяграфія
правіцьНарадзіўся ў сям’і былога садоўніка аранжарэі князя Агінскага, Тамаша Захаравіча Южыка і яго жонкі, хатняй гаспадыні Марыі Фадзееўны.
Атрымаў пачатковую адукацыю ў царкоўна - прыхадской школе в. Міхневічы. Да Першай сусветнай вайны скончыў Маладзечанскую настаўніцкую семінарыю. Выкладаў на Вілейшчыне. Пазней вучыўся ў Віленскай школе малюнку І. П. Трутнева і мастацкім вучылішчы Пензы.
У 1915 годзе працаваў у канцэлярыі Віленскай дырэкцыі народных вучэльняў.
У 1920-я выкладаў маляванне ў Віленскай беларускай гімназіі. У 1926 годзе ўвайшоў у склад Віленскага беларускага Нацыянальнага Камітэта.
Першая персанальная выстаўка твораў П. Южыка адбылася ў 2009 (Мінск)[1].
Зноскі
- ↑ Першая выстава забытага мастака з Заходняй Беларусі // сайт «Радыё Свабода» 30 студзеня 2009
Літаратура
правіць- Кароткі нарыс беларускага пытаньня, Варшава 31 студзеня 1928 // ARCHE 11-2007
- Ліс А. Мастак родам з Ветхава: творчы лёс Паўла Южыка / А. Ліс // Роднае слова. — 1994. — № 2. — с. 43.