Смаргонскі завод аптычнага станкабудавання
Смаргонскі завод аптычнага станкабудавання — прадпрыемства, створана ў г.Смаргонь на базе філіяла Мінскага оптыка-механічнага завода імя. С. І. Вавілава ў красавіку 1975 года.
Смаргонскі завод аптычнага станкабудавання | |
---|---|
Тып | ААТ[d] |
Заснаванне | 1972 |
Размяшчэнне | |
Сайт | szos.by |
У 1993 годзе на базе Смаргонскага завода аптычнага станкабудавання загадам Дзяржаўнага камітэта Рэспублікі Беларусь па прамысловасці і міжгаліновых сувязях № 158 ад 06.07.1993 года створана Вытворчае аб'яднанне «Смаргонскі завод аптычнага станкабудавання». У 2000 годзе на аснове загаду Міністэрства прамысловасці ад 20.06.2000 года № 174 Вытворчае аб'яднанне «Смаргонскі завод аптычнага станкабудавання» пераўтворана ў РУП «Смаргонскі завод аптычнага станкабудавання». З 29 студзеня 2009 года РУП «Смаргонскі завод аптычнага станкабудавання» пераўтворана ў ААТ «Смаргонскі завод аптычнага станкабудавання» у адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь. У верасні 2014 года ААТ «Смаргонскі завод аптычнага станкабудавання» увайшло ў склад холдынгу «МЭТЗ імя Казлова».
Выпускае тэхналагічнае абсталяванне для вырабу аптычных дэталяў.
Дырэктары
правіць- Аляксандр Міхайлавіч Радзевіч (1998—2002).
Літаратура
правіць- Смаргонскі завод аптычнага станкабудавання // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 50. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).