Юшкавіцкі сельсавет
Ю́шкавіцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Любанскага раёна Мінскай вобласці. Цэнтр сельсавета — вёска Смольгава.
Юшкавіцкі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Любанскі раён |
Уключае | 8 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Смольгава |
Дата ўтварэння | 20 жніўня 1924 |
Насельніцтва (2019) | 1 082 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 5 |
Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Любанскага раёна Слуцкай акругі БССР. Цэнтр — вёска Юшкавічы. 21 кастрычніка 1924 года перайменаваны ў Смольгаўскі сельсавет, цэнтр перанесены ў вёску Смольгава. 2 студзеня 1925 года сельсавету вернута ранейшая назва, цэнтр — вёска Юшкавічы. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Бабруйскай акругі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Любанскім раёне БССР. З 21 чэрвеня 1935 года ў Любанскім раёне Слуцкай акругі. Пасля ўвядзення абласнога падзелу 20 лютага 1938 года ў Любанскім раёне Мінскай вобласці, з 20 верасня 1944 года — Бабруйскай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Мінскай вобласці. У 1971 годзе скасаваны хутары Камяжышча і Яромічы[1]. 19 чэрвеня 2009 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Смольгава[2].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1332 чалавекі[3], з іх 94,7 % — беларусы, 2,6 % — рускія, 1,2 % — украінцы[4]; паводле перапісу 2019 года — 1082 чалавекі[5].
Зноскі
- ↑ Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 16 верасня 1971 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1971, № 29 (1331).
- ↑ Решение Любанского районного Совета депутатов от 19 июня 2009 г. № 128 О переносе административно-территориального центра Юшковичского сельсовета
- ↑ Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Мінскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
- ↑ Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Мінскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года
Літаратура
правіць- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.