Смоўж іспанскі (Arion vulgaris Moquin-Tandon, 1855 альбо памылкова Arion lusitanicus Mabille, 1868) — смоўж роду Arion сямейства Arionidae, атрада лёгачных, класа бруханогіх наземных малюскаў. Інвазійны від, які з сярэдзіны XX стагоддзя распаўсюдзіўся амаль па ўсёй Еўропе. Cур’ёзны шкоднік у сельскай гаспадарцы.

Смоўж іспанскі
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Arion vulgaris Moquin-Tandon, 1855


Выявы
на Вікісховішчы
NCBI  1028688

Да першай паловы XX стагоддзя смаўжы былі распаўсюджаны толькі ў межах Пірэнейскага паўвострава, аднак даволі хутка асвоілі Цэнтральную і Паўночную Еўропу, верагодна, за кошт ненаўмыснага пераносу чалавекам па гандлёвых шляхах.

Значэнне

правіць

У прадстаўнікоў гэтага віду практычна няма натуральных ворагаў, таму яны часта дасягаюць вялікай колькасці і здольныя рабіяць катастрафічныя «набегі» на лугі дзікарослай травы, сады і агароды. Верагодна, вялікая хуткасць распаўсюджвання смаўжа іспанскага звязана з іх гермафрадытызмам. За адну кладку адна асобіна можа вырабіць да ста яек. Для кантролю колькасці смаўжоў прапануюць прымяняць хімічныя і біялагічныя агенты (метальдэгід, паразітычных круглых чарвей і кляшчоў).

Распаўсюджанне ў Беларусі

правіць

Ужо ў 2020 годзе навукоўцы Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі фіксавалі пранікненне іспанскага смаўжа на тэрыторыю Беларусі[1]. У 2022 годзе беларускія СМІ сталі актыўна прыцягваць увагу да з’яўлення іспанскага смаўжа ў розных кутках Беларусі[2][3].

Зноскі

Спасылкі

правіць