Соміна (возера)
Соміна, Бабарыкі — возера ў Гарадоцкім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Свіна́ каля былой вёскі Бабарыкі.
Соміна | |
---|---|
Морфаметрыя | |
Даўжыня | 0,78 км |
Шырыня | 0,3 км |
Плошча | 0,15 км² |
Даўжыня берагавой лініі | 1,95 км |
Басейн | |
Выцякаюць | ручай |
Размяшчэнне | |
Краіна | Беларусь |
Рэгіён | Віцебская вобласць |
|
|
|
|
|
|
Плошча паверхні возера 0,15 км². Даўжыня 0,78 км, найбольшая шырыня 0,3 км. Даўжыня берагавой лініі 1,95 км.
Катлавіна возера лопасцевай формы, выцягнутая з паўднёвага захаду на паўночны ўсход. Схілы катлавіны спадзістыя, паўднёва-ўсходнія, усходнія і паўночныя пад лесам. Берагавая лінія слабазвілістая, у паўднёвай частцы ўтварае паўвостраў. Зарастае слаба.
З возера выцякае ручай у возера Жодзень.
Літаратура
правіць- Соміна // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1985. — 599 с., іл. — 10 000 экз. - С. 565.
- Природа Белоруссии: Популярная энциклопедия / Редкол.: И. П. Шамякин (гл. ред.) и др. — 2-е изд. — Мн.: БелСЭ, 1989. — 599 с. — 40 000 экз. — ISBN 5-85700-001-7. (руск.)
- Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 22. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5. (руск.)