Соня Акесан (швед. Sonja Åkesson; 19 красавіка 1926 — 5 мая 1977) — шведская паэтэса, пісьменніца і мастачка, якая нарадзілася ў Батле, Готланд[5][6].

Соня Акесан
шведск.: Sonja Åkesson
Род дзейнасці паэтка, пісьменніца
Дата нараджэння 19 красавіка 1926(1926-04-19)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 5 мая 1977(1977-05-05)[1][2][…] (51 год)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Муж Jarl Hammarberg[d]
Дзеці Michael Holmberg[d]
Узнагароды і прэміі
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Упершыню свой талент пісаць Соня Акесан адкрыла ў 28 гадоў пасля пераезду ў Стакгольм, пасля разводу з цесляром Нілсам Вестбергам. На момант разводу ў іх было двое дзяцей, і Соня чакала дзіцяці (не ад мужа). Дзіця памерла ад лейкеміі ва ўзросце двух гадоў[5].

У 1956 годзе Соня выйшла замуж за Бо Холмберга і нарадзіла чацвёртае дзіця Мікаэля[5]. У наступным годзе яна апублікавала сваю першую калекцыю вершаў: Situationer (Сітуацыі). У 1963 годзе яна стала агульнавядома ў Швецыі пасля публікацыі Husfrid. Яна стала вядомай дзякуючы выразнаму стылю пісьма, апісання паўсядзённага жыцця і каментавання грамадства. Феміністычны рух прыняў працу Акесан і часта цытаваў яе. Самы вядомы з яе вершаў, напэўна, «äktenskapsfrågan» (пытанне шлюбу)[6]. Яго часта называюць «vara vit mans slav» (быць рабом белага чалавека), бо гэта паўтараецца на працягу ўсяго верша.

Пасля дзевяці гадоў шлюбу яна развялася з Бо Холмбергам у 1965 годзе. Яна выйшла замуж за Ярла Хамарберга, шведскага мастака і паэта, і нарадзіла сваё пятае дзіця Герці[5]. Соня Акесан пераехала ў Хальмстад у 1970-я гады пасля псіхічных захворванняў, а ў 1977 годзе памерла ад раку печані[5].

Працы правіць

Яе працы ўключаюць[6]:

Паэзія правіць

  • Situationer (1957)
  • Glasveranda (1959)
  • Husfrid (1963)
  • Pris (1968)
  • Sagan om Siv (1974)

Проза правіць

  • Skvallerspegel (1960)
  • Leva livet (1961)
  • Efter balen (1962)

Яе рукапісы і іншыя працы захоўваюцца ў Калекцыях гісторыі жанчын Гётэбаргскага ўніверсітэта ў Швецыі[7].

Зноскі

  1. а б в г 19260419-3207 Hammarberg Åkesson, Sonja Bertha M // Sveriges dödbok Праверана 29 красавіка 2018.
  2. а б Sonja Åkesson // FemBio database Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Sonja Bertha Maria, f. 1926 i Buttle Gotlands län // Swedish Census 1930Riksarkivet. Праверана 29 красавіка 2018.
  4. Hammarberg, SONJA BERTHA M // http://www.svenskagravar.se/gravsatt/45925068Svenskagravar.se. Праверана 29 красавіка 2018.
  5. а б в г д http://www.sonjaakesson.se/english.htm Архівавана 3 сакавіка 2016.
  6. а б в https://web.archive.org/web/20110826071730/http://www.poetryconnection.net/poets/Sonja_Akesson
  7. https://web.archive.org/web/20110721233019/http://www.rosadoc.be/site/rosa/english/pdf/athena/gothenburg.pdf