Соф’я Мялецкая
Соф'я Мялецкая, у першым шлюбе Алелькавіч, у другім шлюбе Хадкевіч (1566 — 1619, Крэцінга, Вялікае Княства Літоўскае, Рэч Паспалітая) — жонка князя Яна Сямёна Алелькавіча-Слуцкага (пам. 1592), а потым вялікага гетмана літоўскага Яна Караля Хадкевіча (1561—1621)[1].
Соф'я Мялецкая Соф'я Мялецкая | |
![]() | |
![]() Герб «Грыф» | |
Нараджэнне | 1566 |
---|---|
Смерць | 1619 |
Пахаванне | |
Дынастыя | Род Мялецкіх[d] |
Бацька | Мікалай Мялецкі[d] |
Маці | Альжбета Мялецкая |
Муж | Ян Сямён Алелькавіч і Ян Караль Хадкевіч |
Дзеці | Геранім Хадкевіч[d] і Ганна Схаластыка Хадкевіч[d] |
БіяграфіяПравіць
ПаходжаннеПравіць
Дачка ваяводы падольскага(руск.) бел. і гетмана вялікага кароннага Мікалая Мялецкага(руск.) бел. і яго жонкі Альжбеты з Радзівілаў, дачкі Мікалая Радзівіла Чорнага. Мела сястру Катажыну.
Сям'яПравіць
Першым шлюбам у 1586 годзе пабралася з князем Янам Сямёнам Алелькавічам (пам. 1592), дзеці памерлі ў маленстве.
Другім шлюбам у 1593 годзе пабралася з вялікім гетманам літоўскім Янам Каралем Хадкевічам (1561—1621). У шлюбе нарадзілася двое дзяцей[2]:
- Геранім Хрызастом Хадкевіч(літ.) бел. (1598—1614) — у шлюб не ўступаў
- Ганна Схаластыка Хадкевіч(1604—1625), жонка Яна Станіслава Сапегі.
Смерць і пахаваннеПравіць
Памёрла ў сядзібе(літ.) бел. ў Крацінзе. Пахавана 4 ліпеня 1619 года ў Царкве пры Францысканскім манастыры(бел. (тар.)) бел. ў Крацінзе[3]. Падчас пахавальнай пропаведзі ў царкве выступіў вядомы прапаведнік-бернардзінец Андрэй Грондскі. Пазней пропаведзь апублікавала езуіцкая друкарня ў Вільні[4].
У мастацтвеПравіць
Вядомы партрэт Соф'і Мялецкай, які захоўваецца ў Касцёле Звеставання Найсвяцейшай Панны Марыі(бел. (тар.)) бел. ў Крацінзе.
Зноскі
- ↑ Genealogia dynastyczna. Genealogia.grocholski.pl. Праверана 25 лютага 2016.
- ↑ Zofia Mielecka h. Gryf (M.J. Minakowski, Genealogia potomków Sejmu Wielkiego). Sejm-wielki.pl. Праверана 25 лютага 2016.
- ↑ Petras Ruškys. Kretinga ir jos vienuolynas. — Šv. Pranciškaus varpelis, 1923. — Nr. 2. — P. 23
- ↑ Liudvikas Jucevičius(руск.) бел.. Mokyti žemaičiai. — Vilnius, 1975. — P. 71
ЛітаратураПравіць
- Polski Słownik Biograficzny t. 3 s. 37
- Motiejus Wołonczewskis. Żemajtiu wiskupiste. — Wilniuje, 1848. — D. 2. — P. 92-93
- Julius Kanarskas(літ.) бел.. Kretinga: praeities skraistę praskleidus. — Kretinga (Klaipėda: Druka), 2009. — P. 31-34